“Беларуская ніва”, 1925 год:
“Паводле распараджэньня міністра промыслу і гандлю з дня 20 сьнежня 1924 г. пазволена ўжываць мовы некаторых нацыянальных меншасьцяў у паштова-тэлеграфных зносінах. З уваходам у жыцьцё гэтага распараджэньня, перасылкі паштовыя, у абароце на абшары Усходніх зямель, абнятых вядомымі языковымі ўставамі, могуць быць адрэсаванымі ў мове беларускай. Кожны беларус павінен карыстацца гэтым правам і пішучы пісьмы, а гэтак сама, пасылаючы тэлеграмы, мусіць ужываць сваей роднай мовы”.
“Бацькаўшчына”, 1955 год. Фэльетон з радыё “Вызваленьне”; аўтар зьвяртаецца да М.Хрушчова:
“І вось вы пачалі разважаць: калі мы рэвалюцыянеры, дык і ў сельскай гаспадарцы трэба карыстацца рэвалюцыйнымі мэтадамі. Такімі кансэрватыўнымі збажынамі, як жыта, ячмень ды розныя аўсы дзесяці тысяч мільярдаў пудоў і да другога прыходу Маркса не наскрабеш. Затое кукуруза — вось дык збажына! Гэта ўжо не збажына, а проста зернавая культура. Параўнай шышку кукурузы з коласам, скажам, жыта: і сьляпы розьніцу ўгледзіць. Мала таго: і савецкім грамадзянам будзе добра, і сьвіньням прыемна… Сацыялістычны рай, як рукой падаць. Толькі контррэвалюцыянер мог-бы сумлявацца ў геніяльнасьці гэтага пляну”.
“Народная газета”, 1995 год. Анатоль Майсеня:
“Людзі чакалі цуду — цуд не адбыўся. Парадку, пра які так шмат і палка казаў прэзыдэнт, неяк не дадалося. А вось сьляды эканамічнай разрухі зрабіліся больш заўважнымі. Каго вінаваціць? Усе ахвярныя казлы былі загадзя адлучаныя ад статку. Засталося хіба што яшчэ навясны замок на Канстытуцыйны суд павесіць і пагнаць па этапе раскольніка-сьпікера?! Ды які сэнс? Вось тады, думаецца, і пачаў народ разумець, што кожны парадак у краіне пачынаецца з парадку ў галаве ўлады, і што парлямэнт — гэта не які-небудзь апэндыкс, які можна рубануць пад корань і з таго яшчэ здаравейшым зрабіцца, а такая ж неабходная частка дзяржаўнай улады, як і сам прэзыдэнт”.