Як паведаміў прэсавы сакратар адзінага кандыдата на будучых ваыбрах ад апазыцыі Павал Мажэйка, у сувязі з прызначэньнем даты выбараў цяпер склікаецца тэрміновае пасяджэньне штабу Аляксандра Мілінкевіча.
Лідэр АГП Анатоль Лябедзька ў інтэрвію Свабодзе прызнаў, што датэрміновыя выбары звужаюць магчымасьці апазыцыі, але яна мае намер актыўна працаваць з насельніцтвам, праводзіць агітацыйную кампанію. Паводле спадара Лябедзькі, датэрміновае прызначэньне выбараў сьведчыць пра “страх А.Лукашэнкі прайграць і яго нежаданьне праводзіць сумленныя выбары”.