Паводле сына Валера Леванеўскага Ўладзімера, ягонага бацьку не пусьцілі на пахаваньне, абгрунтаваўшы адмову тым, што ён неаднаразова парушаў турэмную дысцыпліну. Пракурор Івацэвіцкага раёну Яўген Булат, да якога я зьвярнуўся з просьбай патлумачыць прычыны, ад камэнтароў адмовіўся.
(Булат: ) “Нікому ніякіх прычынаў тлумачыць ня буду. Ці вы Радыё Свабода, ці ня Радыё Свабода. Усё, да пабачэньня”.
Між тым, яшчэ ўчора, 14 сьнежня, начальнік калёніі Міхаіл Кармановіч казаў, што часовае вызваленьне Леванеўскага “цалкам магчымае” і толькі патрабуе ўзгадненьня з пракуратурай. Міхаіл Кармановіч таксама казаў, што другой умовай ёсьць своечасовае прадстаўленьне сваякамі Леванеўскага пэўных дакумэнтаў.
“Мы ўсе даведкі сабралі і накіравалі ў Івацэвіцкую калёнію яшчэ 14 лістапада ў працоўны час. Але сёньня нам ужо паведамілі з калёніі, што бацьку ня выпусьцяць”, — кажа сын вязьня Ўладзімер Леванеўскі. Ён абураецца тым, як абышліся зь ягоным бацькам.
(Уладзімер Леванеўскі: ) “Канечне, я разумею, што бацька ў турме паводле палітычных прычынаў, але ўсё ж гэта бесчалавечна — не адпусьціць яго на пахаваньне таты. Далі б хаця б два дні. Паводле закону магчыма нават 7 дзён!”
92-гі артыкул Крымінальна-выканаўчага кодэксу сапраўды прадугледжвае магчымасьць часовага вызваленьня вязьня “паводле выключных абставінаў”. Сярод гэтых абставінаў ёсьць і сьмерць блізкіх. Аднак адпускаць ці не адпускаць вязьня, паводле закону, вырашае адміністрацыя калёніі.
Валеру Леванеўскаму толькі дазволілі зрабіць званок дахаты, каб выказаць сваякам спачуваньні. Дамоў Валер Леванеўскі тэлефанаваў сёньня, 15 сьнежня. Паводле сына Ўладзімера, размова была вельмі кароткая.
Нагадаем, Валер Леванеўскі быў асуджаны на 2 гады зьняволеньня за паклёп на прэзыдэнта. Арганізацыя “Міжнародная амністыя” прызнала яго вязьнем сумленьня. У калёніі Леванеўскі працягвае барацьбу за свае правы і правы зьняволеных. Ён тлумачыць накладзеныя на яго адміністрацыяй пакараньні помстай за гэтую барацьбу.