“Комуніст”, 1935 год. Пастанова СНК БССР:
“У сувязі з трыццацігадовым юбілеем народнага паэта Янкі Купалы Совет Народных Камісараў Беларускай ССР пастанаўляе: 1. Прыняць на ўтрыманне за кошт урада БССР дом Янкі Купалы, у якім ён жыве, даручыўшы прэзідыуму Менскага гарадскога Совета ў месячны тэрмін аслабаніць дом Купалы ад пабочных жыхароў. 2. Прыняць выдаткі за кошт урада БССР па пабудове дачы для тав.Купалы Я.Д. на месцы па яго выбару. 3. Аўтамашыну, якою ўзнагароджаны Янка Купала, згодна пастановы Совета Народных Камісараў БССР ад 28 мая 1935 г. за №822 узяць на ўтрыманне ў гараж Соўнаркома (утрыманне шафёра, рамонт і інш.)”.
“Звязда”, 1945 год. Кандыдат мастацтвазнаўчых навук М.Кацар:
“Беларускаму народу прышлося вытрымаць жорсткую барацьбу не толькі з нямецкімі псамі-рыцарамі, а і з польскімі каралямі і і панамі. Імкнучыся апалячыць беларускі народ, урад Рэчы Паспалітай запрашае з Італіі іезуітаў, якія з благаславення рымскага папы разам з польскімі панамі імкнуліся знішчыць беларускую культуру. Паўставалі беларускія гарады і сёлы. Выганялі польскую адміністрацыю, палілі панскія маёнткі. Беларускія асветнікі арганізоўвалі друкарні, у якіх выпускалі кнігі ў абарону беларускай культуры і беларускага народа…”
“Советская Белоруссия”, 1995 год. Пётар Краўчанка ў інтэрвію:
“Я веру, што ў Беларусі ёсьць шанец інтэгравацца ў Эўрапейскі Зьвяз. Але не адразу, не адным махам. Цалкам зразумела, што раней за нашую рэспубліку — прыкладна ў 1998 годзе — гэта зробяць Польшча, Вугоршчына, Чэхія і Славаччына. А Румынія і Баўгарыя — у 2000 годзе, дзяржавы Балтыі — у 2005 годзе, а потым ужо, адначасова, а не паасобку, — Расея, Беларусь, Украіна і Казахстан… Безумоўна, жыцьцё можа скарэктаваць мой прагноз, і Беларусь “сядзе” ў панэўрапейскі вагон нашмат пазьней. Кожны год таптаньня на месцы пераўтвараецца ў дадатковыя пяць гадоў адставаньня”.