Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Для павелічэньня пэнсій у дзяржавы не хапае грошай


Уладзімер Глод, Менск Пра гэта сёньня заявіла Міністар працы і сацыяльнай абароны Беларусі Антаніна Морава падчас абмеркаваньня ў Палаце Прадстаўнікоў дадаткаў і зьменаў у пэнсійнае заканадаўства.

Яна паведаміла, што цяпер сярэдняя працоўная пэнсія ў краіне складак 221 тысячу рублёў – гэта больш, чым у Расеі і Казахстане ды наагул самая высокая пэнсія на абшарах СНД. Што да параўнаньня з краінамі па-за СНД, дык міністар прызнала, што “у некаторых дзяржавах пэнсіі значна больш высокія, чым у Бел”, аднак, заўважыла яна, “у Індыі наогул адсутнічаюць пэнсіі, а ў Кітаі іх атрымлівае толькі гарадзкое насельніцтва”. Міністар адзначыла, што надзвычай высокімі тэмпамі ў краіне расьце колькасьць пэнсіянэраў – цяпер яны складаюць аж 26 % ад усяго насельніцтва. Што да павелічэньня ўзросту для выхаду на пэнсію (цяпер ён складае для мужчынаў – 60 год, для жанчынаў – 55), дык, паводле Моравай, “народ да гэтага не падрыхтаваны, хаця ў пэрспэктыве пра гэта трэба будзе падумаць.”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG