Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі пасол дае тлумачэньні ў Варшаве


Аляксей Дзікавцікі, Варшава Амбасадар Беларусі ў Польшчы Павал Латушка, які быў выкліканы сёньня ў МЗС Польшчы, наведаў сёньня ў другой палове дня міністэрства, каб тлумачыць, чаму беларускія памежнікі не ўпусьцілі ў Беларусь Міхала Дворчыка – дарадцу прэм’ер-міністра Польшчы Казімежа Марцінкевіча.

У МЗС Польшчы беларускага пасла прыняў намесьнік кіраўніка дэпартамэнту Эўропы Войцех Заянчкоўскі.

Пасьля сустрэчы прэсавы сакратар польскага МЗС Павал Дабравольскі рапаўсюдзіў прэс-рэліз, у якім гаворыцца, што “прадстаўнік польскага МЗС запатрабаваў ад амбасадара Латушкі падаць прычыны і акалічнасьці гэтай справы, якая ёсьць непрымальнай ў дачыненьнях паміж дзьвюма эўрапейскімі краінамі, а таксама асудзіў захады беларускага боку”.

Спадар Дабравольскі, аднак, адмовіўся падаць зьмест тлумачэньняў беларускага амбасадара і адказаць, ці МЗС было задаволенае гэтымі тлумачэньнямі, адзначыўшы толькі, што “міністэрства прыняла іх да ведама”.

“Але гэтае прыняцьце не азначае, што мы пагаджаемся з гэтым. Мы папросту прынялі да ведама тое, што нам было прадстаўлена”, – заявіў Павал Дабравольскі.

Паводле ягоных словаў, у выпадку, калі адбываюцца падобныя падзеі, калі грамадзянаў адной краіны не ўпускаюць у другую краіну не патлумачыўшы прычынаў, выклік амбасадара гэтай краіны ў МЗС – гэта адпаведны крок.

“У такіх сытуацыях амбасадары дзеля таго, каб іх выклікаць. Некаторых выклікаем часьцей, іншых – радзей. Гэта залежыць ад двухбаковых дачыненьняў. Я ня мушу, хіба, казаць, што польска-беларускія дачыненьні нельга назваць добрымі”, – заявіў спадар Дабравольскі.

Прэсавы сакратар МЗС Польшчы дадаў таксама, што ў часе сустрэчы польскі бок ўзьняў пытаньне затрыманьня на менскім лётнішчы карэспандэнткі першага канала польскага грамадзкага тэлебачаньня (TVP1) Агнешкі Рамашэўскай.

Гл. таксама • Карэспандэнтку TVP1 пакінулі на ноч у памежнай зоне Менск-2
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG