У Дзярждэпартамэнце ЗША Дэвід Крэймэр займаецца пытаньнямі Расеі, Украіны, Малдовы і Беларусі.
Як паведамілі ў амбасадзе ЗША ў Менску, спадар Крэймэр правёў кансультацыі ў Міністэрстве замежных справаў Беларусі, сустрэўся з прадстаўнікамі палітычных і няўрадавых арганізацыяў.
У МЗС спадар Крэймэр абмеркаваў двухбаковыя адносіны і выказаў “занепакоенасьць ЗША станам дэмакратыі ў Беларусі, асабліва напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў, што маюць адбыцца ў 2006 годзе”.
У ходзе размоваў з прадстаўнікамі беларускай грамадзянскай супольнасьці спадар Крэймэр заявіў аб “нязьменнай амэрыканскай падтрымцы народа Беларусі”,– паведамляе амбасада Злучаных Штатаў. Кантакты з журналістамі прадстаўніка Дзярждэпартамэнта ЗША не прадугледжваліся.
Як паведаміў лідэр БНФ Вінцук Вячорка, спадар Крэймэр сустрэўся таксама з кіраўніцтвам штабу адзінага кандыдата на будучых выбарах.
Меў ён сустрэчы з амбасадарамі краінаў Эўразьвязу, акрэдытаванымі ў Менску, і незалежнымі палітолягамі, сацыёлягамі, эканамістамі.
Як паведаміў адзін з удзельнікаў сустрэчы з прадстаўніком Дзярждэпартамэнту эканаміст Яраслаў Раманчук, спадар Крэймэр не рабіў уласных ацэнак, а цікавіўся меркаваньнямі аналітыкаў наконт дынамікі разьвіцьця сытуацыі ў Беларусі, каб больш дэталёва падыйсьці да распрацоўкі тактыкі і стратэгіі ЗША ў адносінах да Беларусі ў 2006 годзе і іх каардынацыі з Эўразьвязам.
Сярод іншага спадар Крэймэр цікавіўся папулярнасьцю беларускіх палітычных сіл у грамадзтве, сытуацыяй са СМІ, маналітнасьцю беларускай намэнклятуры, адносінамі Беларусі й Расеі, эканамічным становішчам у краіне і здольнасьцю яго паўплываць на падзеі 2006 года, паведаміў Яраслаў Раманчук:
(Раманчук: ) “Я казаў пра эканоміку, пра тое, што тэмпы эканамічнага росту запаволіліся, што Лукашэнка бяжыць наперагонкі з часам, і час працуе не на ягоную карысьць”.
А пра маналітнасьць беларускай намэнклятуры беларускія аналітыкі сказалі прадстаўніку Дзярждэпартамэнту наступнае:
(Раманчук: ) “Становішча вакол Лукашэнкі безумоўна нельга назваць гранітным маналітам, і пры адпаведнай пазыцыі Злучаных Штатаў і Эўразьвязу, і тым больш пры адпаведнай палітыцы Расеі гэты маналіт можа пераўтварыцца ў мокрую паперу”.