Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Для нашага народу Курапаты – тое самае, што Галакост для габрэяў..."


Радыё Свабода Водгукі слухачоў. Званок на Свабоду. Кожны дзень з 21:00 вечара да 09:00 раніцы вы можаце затэлефанаваць на менскі нумар 290-39-52 і пакінуць свой водгук на нашым аўтаадказьніку. Рэдакцыя Радыё Свабода не нясе адказнасьці за выказваньні слухачоў.

6 сьнежня 2005 г.

(Спадар: ) “Паступаюць афіцыйныя весткі (мост быў паміж Расеяй і Ўкраінай), што Амэрыка ў бліжэйшым будучым будзе разварочваць свае ваенныя базы ў Баўгарыі і Румыніі. Наконт гэтага вось што хачу сказаць.

Пуцін, нарэшце, зразумеў, што лепшы сябра Пуціна Буш – гэта вораг №1 усяго чалавецтва і Расеі ў тым ліку. Таму правільна зрабіў, што прызначыў Іванова намесьнікам старшыні Саўміну, што ўзмацняе армію, што стварае магутны кулак. Зразумела, што Расея непад’ёмная для Амэрыкі. А Амэрыка ляжыць, хай толькі зачэпіць Расею. І вельмі добра, што Ірану дастаўляе баявыя комплексы. Усіх трэба ўзбройваць, дзе толькі магчыма.

Вось таму ў дадзеным выпадку мне падабаецца пазыцыя Лукашэнкі. І ўсёй душой буду яго падтрымліваць на выбарах і ўсіх сваіх пераканаю. Чаму? Бо ён супраць гэтых амэрыканцаў, якія ўчыняюць такі перапалох у сьвеце. Толькі за гэта! Ёсьць там недахопы, магу крытыкаваць па гаспадарчых і эканамічных пытаньнях. Але ўсё гэта сьціраецца толькі таму, што ён правільна вядзе гэтую палітыку”.

(Спадар: ) “Курапаты – гэта самы галоўны помнік нашай краіны, значна больш важны чым Хатынь, Курган Славы, Берасьцейская крэпасьць і гістарычныя помнікі так званага залатога веку Беларусі. Для нашага народу Курапаты – тое самае, што Галакост для габрэяў. Таму мы павінны зрабіць усё магчымае, каб захаваць, калі не крыжы, лаву Клінтана і капліцу Маці Боскай курапацкай, дык прынамсі інфармацыю аб гэтым месцы жудаснага злачынства, каб можна было аднавіць усё пасьля сканчэньню рэжыму. А сапраўдны залаты век пачнецца толькі тады, калі памяць бязьвінна загіблых будзе ўшанаваная на самым высокім узроўні”.

(Мазура Надзея: ) “Ідзе новы год, але ж маіх дзяцей ён ня радуе, бо прыходзіцца жыць у гнілым аварыйным доме. А чыноўнікі на гэта глядзяць спакойна. Толькі кошты ўсё растуць на прадукты ў крамах і на аўтобусе ў хуткім часе нельга ўжо будзе праехаць. А пэнсіі і заробкі ніхто не падымае!

Мяне ўразіла адно, што прыйдзеш да гарадзкіх уладаў, яны нахабна кажуць, што яны нічога не будуюць дзяржаўнага. Куды не зьвярталася, усюды кажуць такое, што вушы вянуць. Людзі ўсе ўражаныя.

Чаму ж наш прэзыдэнт, які ўсім і паўсюль цікавіцца, Навагрудкам нашым не зацікавіцца? Дарогі настолькі ўжо паразьбіваныя, што дзеці ідуць – рукі-ногі ломяць. На гэта ўсе спакойна глядзяць, толькі ўсё адпіскі ідуць. Мяне ўсё гэта ўражвае! Чаму такое адбываецца ў нас у Беларусі і ў нас у Навагрудку? І наш прэзыдэнт, якога мы, наш Навагрудак, больш за ўсіх выбіралі, адкінуў нас у гару. Ён жа маленькі наш гарадок, але ж за ім трэба прыглядваць трохі. Тут жа людзі!

Я хачу, каб наш прэзыдэнт усё гэта ведаў, каб убачыў, якая да яго ідзе ілжывая інфармацыя!”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG