Адзін з тых, хто працаваў на тэлебачаньні ад яго заснаваньня, – мастак Міхась Карпук (сёлета ён адзначыў і ўласны юбілей – 75-ы дзень нараджэньня). Паўстагодзьдзя таму спадар Карпук ствараў твар новага Беларускага тэлебачаньня: на рахунку мастака-пастаноўшчыка дзесяткі тэлеспэктакляў і аформленых студый. Дарэчы, глядзець тэлевізар у сярэдзіне 1950-х маглі толькі “абраныя”: сам Карпук упершыню ўбачыў тэлевізар ў 1956 годзе ў вітрыне сталічнага ГУМу.
(Карпук:) “Гэта быў невялічкі “КВН”, дзесьці 12х12 см экранчык; натоўп стаяў і глядзеў, як там нешта шавеліцца, бегае. Гэта ці мультфільм, ці штосьці на ваенную тэматыку. І гэта называлася “тэлебачаньнем” – вось з такім маленькім экранам. Некаторыя ўмельцы ставілі наперадзе экрану колбу, залівалі вадой, каб выяву павялічыць”.
(Карэспандэнт:) “Але ж сама “скрыня” была вялізная?”.
(Карпук:) “Так, вялізная, а экранчык зусім ніякі. Толькі калі добра ўгледзецца, убачыш: людзі ходзяць. А так проста нешта шавеліцца”.
Сьвяткаваць 50-гадовы юбілей Белтэлерадыёкампанія пачала яшчэ летам. Аднак шмат каго зьдзівіла, што карпаратыўная вечарына, паказаная Першым нацыянальным каналам, прайшла без удзелу людзей, якія працяглы час былі тварам усяго Беларускага тэлебачаньня. Запрашэньні не атрымалі нават знакавыя фігуры, візытоўкі БТ. Былы старшыня тэлерадыёкамітэту Генадзь Бураўкін з гэтай нагоды абураны, але ня зьдзіўлены. (Бураўкін: ) “Са мной – гэта адно, са мной усё зразумела. А вось чаму Зіну Бандарэнку не запрасілі, не ўзгадалі нават? Наогул не ўпамінаўся практычна ніводзін сур’ёзны творчы беларускі інтэлігент, які працаваў на тэлебачаньні. Жахліва!.. Але, зрэшты, чаго хацець? Ня ведаю – ці іх рэдагавалі, ці мантажавалі; хачу спадзявацца, што так, бо ведаю некаторых зь іх вельмі добра. Але тое, што я ўбачыў, дык мне было да сьлёз шкада. Ну, і потым, што гэта такое – ніводнага беларускага слова? Пры тым, што “Беларускае тэлебачаньне”. Дык якое ж яно беларускае?”
Паказальна, што адным спосабам “фільтруюць” ня толькі апанэнтаў рэжыму, але й тых, хто выканаў сваю місію. Адна з ідэйных натхняльніц папулярнай перадачы “Крок” Ніна Чайка хоць і аддана служыла ўладам, але падзяліла лёс Зінаіды Бандарэнкі. (Чайка: ) “Беларуская мова з вуснаў Зіны Бандарэнкі гучыць проста цудоўна. Мне здаецца, што толькі зь яе вуснаў яна так “льецца”. Гэта цудоўны чалавек. Ну, можа яна, канечне, зьмяніла свае погляды, я іх ніколі не мяняла. Але так здаецца, што наступіла ўвогуле нейкая дзіўная сытуацыя”.
А вось кіраўнік “Сталічнага тэлебачаньня” Аляксандар Зімоўскі ня бачыць нічога надзвычайнага ў тым, што ня ўсе знаёмыя твары трапілі на экран – маўляў, цяперашняе тэлекіраўніцтва лепш ведае, хто запатрабаваны гледачом.
(Зімоўскі: ) “Дыялёг з гледачом быў, і ўвогуле ўсё было досыць ажыўлена. А вось як ужо БТ абрала фармат паказу – дык гэта цалкам іхняе права…”
Цяпер Міхась Карпук, адзін зь першых тэлевізійных мастакоў краіны, рэдкі госьць на тэлебачаньні. Хоць і кажа, што перадаў у музэй на вуліцы Макаёнка вялікую колькасьць бясцэнных сьведчаньняў нараджэньня новага сродку масавай інфармацыі, аднак хадзіць туды ня любіць...
(Карпук:) “Зараз нічога мяне з тэлебачаньнем ня зьвязвае: усё зьмянілася, нічога ад таго духу не засталося. На цяперашняе ўяўленьне нават не кладзецца, што можна паставіць тэлеспэктакль ці канцэрт. Пайшла суцэльная “дзерганіна”, мадэрн, усялякія рэклямныя ролікі. Ну і, канечне, ідэалягічная апрацоўка – рознага кшталту “шынкары” са сваімі “асабістым меркаваньнем”. Усё пайшло ў ідэалёгію – ідэалёгія, і больш нічога. Прычым, у аднабаковым вымярэньні: тое, што сказана – гэта закон; гэта не падлягае ніякаму сумневу. Усё адточана, апрабавана – толькі бяры і глытай”.
Ветэран тэлеруху Міхась Карпук шкадуе, што на сучасным Беларускім тэлебачаньні, з усімі яго тэхнічнымі ноўшасьцямі, на жаль, не засталося ўласна тэлевізійнага духу. І ўсё меней некалі тэлевізійных людзей цяперашняе тэлебачаньне лічаць сваім.