Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У аўтамабілі берасьцейскага актывіста АГП міліцыя шукала наркотыкі


Алег Супрунюк, Берасьце Замест наркотыкаў у машыне знайшлі незалежныя газэты, а самога апазыцыянэра амаль паўтары гадзіны пратрымалі ў пастарунку.

Апоўдні 3 сьнежня сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Мікалай Коўш прыехаў у офіс адной зь берасьцейскіх грамадзкіх арганізацыяў. Нечакана ў памяшканьне зайшоў участковы міліцыянт і выказаў прэтэнзіі наконт таго, што аўтамабіль актывіста АГП няправільна прыпаркаваны. Што было далей распавядае спадар Коўш.

(Коўш:) “Скончылася тым, што ёсьць паведамленьне, нібыта ў маёй машыне знаходзяцца наркотыкі. Выклікалі эвакуатар, але ён не прыехаў. Таму ўчастковы міліцыянт разам са мной паехалі ў Маскоўскі РАУС. Там адбыліся ўсе працэдуры, наркотыкаў не знайшлі. Але яны іх асабліва і не шукалі”.

У часе агляду аўтамабіля замест наркотыкаў увагу міліцыянтаў прыцягнулі некалькі нумароў незалежных газэтаў “Народная Воля”, “Брестский курьер”, а таксама брашуру Васіля Лявонава пад назовам “Выбірай свой шлях”.

Амаль паўтары гадзіны Мікалай Коўш знаходзіўся ў міліцэйскім пастарунку і даваў паказаньні наконт гэтай друкаванай прадукцыі і мэтаў свайго знаходжаньня ў офісе грамадзкай арганізацыі. Дарэчы, сёлета гэта ўжо ня першы выпадак , калі пад выглядам пошуку наркотыкаў міліцыянты затрымлівалі берасьцейскіх апазыцыянэраў і іхнія аўтамабілі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG