Камэнтуючы візыт новага нямецкага міністра замежных справаў Франка-Вальтэра Штайнмаера ў ЗША, бэрлінскі экспэрт Аляксандар Рар кажа, што сёньня можна гаварыць пра відавочныя зьмены ў міжнароднай палітыцы Бэрліна.
Паводле ягоных словаў, “Нямеччына хоча ізноў знайсьці агульную мову з Амэрыкай і спрабуе знайсьці яе праз зьнешнюю палітыку”.
(Рар: ) “У той час калі Бэрлін хоча адстаяць у асобе Штайнмаера пэўныя элемэнты шродэрскай палітыкі ў дачыненьні да Пуціна, хаця тут тое-сёе будзе мяняцца, то ў іншых жа міжнародных накірунках Нямеччына хоча наблізіцца да ЗША. Надаць больш увагі тым пытаньням, якім пры Шродэры вялікай увагі не надавалася. Адна з гэтых праблемаў Украіна, другая – Беларусь.
У зьвязку з гэтым можа інтэрпрэтаваць словы, якія прагучалі ў часе сустрэчы паміж Франкам-Вальтэрам Штайнмаерам і Кандалізай Райс адносна пашырэньня дэмакратыі і свабоды ў Беларусі. Натуральна, тэма Беларусі становіцца актуальнай таму, што там у 2006 будуць праходзіць прэзыдэнцкія выбары”.
Паводле спадара Рара, і для Брусэля, і для Бэрліна, і для Вашынгтона, сёньня ёсьць відавочным, што гэтыя выбары будуць складанымі. Палітыкі і экспэрты не выключаюць самых розных наступстваў, уключна з вулічнымі баямі, а таму Захад вельмі сур’ёзна думае пра тое, як дзейнічаць у падобнай сытуацыі.
Учора ў часе міжнародных дэбатаў у Бундэстагу, кіраўнік апазыцыйнай фракцыі вольных дэмакратаў Вольфганг Герхардт зьвярнуўся да ўраду з прапановай падтрымаць дэмакратычныя працэсы ў Беларусі, з тым, каб краіна не пайшла ў таталітарным накірунку.
Наколькі супадаюць сёньня падыходы нямецкай апазыцыі і кіроўнай кааліцыі ў гэтым беларускім пытаньні?
(Рар: ) “ Я ня ведаю ў Нямеччыне аніякіх палітычных сілаў, якія б выступалі за Лукашэнку. Я думаю, што ўвесь ЭЗ, які дайшоў да межаў зь Беларусьсю і Расеяй, і мае ў сваім новым магутным складзе 25 сябраў, будзе рабіць ўсё, уключна да зьмены рэжыму, каб дэмакратычныя перамены ў Беларусі адбыліся. Спадару Лукашэнку проста не пашанцавала, што на эўрапейскім кантынэнце цяпер няма іншых праблемаў, якімі б ЭЗ займаўся б. Беларусь – самая балючая рана на целе Эўропы”.