Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Камітэт абароны журналістаў крытыкуе папраўкі ў крымінальны кодэкс Беларусі


RFE/RL Як паведаміла Ніна Агнянава, дасьледчыца Эўрапейскіх і Цантральнаазіяцкіх праграм амэрыканскага Камітэту па абароне журналістаў (Committee to Protect Journalists), камітэт выступіў з заявай у сувязі з прапанаванымі папраўкамі ў Крымінальны кодэкс Беларусі.

“Прапанаваныя папраўкі ў беларускі Крымінальны кодэкс, - гаворыцца ў заяве, - крыміналізуюць публічную крытыку прэзыдэнта Лукашэнкі і яго дыктатарскага рэжыму, і ўводзяць турэмнае зьняволеньне за крытыку. Пакараньне за падобную крытыку асабліва суровае, калі распаўсюджваецца праз сродкі масавай інфармацыі – да пяці гадоў зьняволеньня.

Гэты закон зьяўляецца моцна абмежавальным і палітызаваным. Мы разглядаем яго як спробу ізаляванай дыктатуры раздушыць тое, што засталося ад абложаных беларускіх мас-мэдыяў і грамадзянскай супольнасьці напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў 2006 году.

Мы заклікаем беларускі заканадаўчы ворган адхіліць гэты законапраект у другім чытаньні.”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG