Гэтыя папраўкі, у прыватнасьці, прадугледжваюць зьняволеньне арышт да шасьці месяцаў да двух гадоў за ўдзел у дзейнасьці арганізацый, якія пазбавіліся дзяржаўнай рэгістрацыі, а таксама за прадастаўленьне замежнай дзяржаве або міжнароднай арганізацыі зьвестак аб палітычным, эканамічным, сацыяльным, ваенным ці міжнародным становішчы Рэспублікі Беларусь, якія суд палічыць яўна лжывымі.
Вось як ацаніў гэтыя папраўкі Вацлаў Станкевіч, літоўскі дэпутат, старшыня камісіі у справах НАТО, сябра парлямэнцкай групы “За дэмакратычную Беларусь”.
(Станкевіч: ) “Гэты закон будзе павялічваць самаізаляцыю Беларусі. На вялікі жаль, такі закон ня будзе спрыяць выхаду Беларусі на міжнародную арэну, таму я стаўлюся вельмі адмоўна да такога закону. Што да Літвы, ведаеце, мы – суседнія краіны, і у нашых суадносінах трэба мець як мага больш даверу. Такі закон ня будзе спрыяць паляпшэньню нашых адносінаў. Немагчыма у краіне, якая сябе называе дэмакратычнай, не крытыкаваць адзін аднаго, не крытыкаваць уладу – гэта немагчыма. Таму гэткі закон будзе працаваць не на карысьць самой Беларусі, не на карысьць беларускага народу.
Гэты закон накіраваны на тое, каб самаізалявацца, яшчэ болей самаізалявацца. Гэта азначае, што афіцыйная улада Беларусі, на жаль, яшчэ ня хоча зразумець, што не галоўнае утрымацца там, дзе яны ёсьць цяпер, а галоўнае вывесьці Беларусь на міжнародную арэну. А з такім законам яны самаізалююцца і імкнуцца сабе гарантаваць бясьпечныя прэзыдэнцкія выбары. Я бачу, што афіцыйная улада ня хоча зразумець, што вельмі важна для Беларусі, для беларускага народу не самаізалявацца, а выйсьці на міжнародную арэну.
Я спадзяюся, што і суседнія краіны, і цалкам Эўразьвяз будзе адмоўна рэагаваць на гэты закон, на гэтую, прабачце, “ініцыятыву”. Я спадзяюся, што і Расея, -- хаця, праўда, не вельмі у гэта веру, -- як галоўны хаўрусьнік Беларусі, павінна таксама адмоўна адрэагаваць на гэты закон. З другога боку, Расею нельга назваць краінай, якую можна паставіць у прыклад іншым што да дэмакратыі. Але я б не сказаў, што Расея дублюе Беларусь, усё ж такі Расея – вельмі вялікая краіна, не параўнаць зь Беларусьсю. Але усё адно, на сёньняшні дзень, гаворачы і пра гэты закон (у Беларусі), і пра некаторыя расейскія ініцыятывы у галіне заканадаўства, нельга пахваліць ні адну, ні другую краіну.”