Адзін са стваральнікаў сайту – вядомы беларускі публіцыст, кіраўнік аддзелу спэцыяльных праектаў Першага расейскага тэлеканалу Павал Шарамет адразу зазначыў, што “Беларускі партызан” прынцыпова ня мае жаданьня губляцца ў Сеціве і нацэльваецца на актыўныя “дзеяньні”:
(Шарамет: ) “Мы не хацелі рабіць нічога сакрэтнага, не хацелі рэгістравацца празь нейкіх падстаўных асобаў – гэта ўсё адкрыта. Немагчыма бясконца баяцца нават уласнага ценю. Адкрытасьць – таксама галоўны прынцып нашай цяперашняй працы”.
Cайт “Беларускі партызан” – гэта месца, дзе кожны можа падзяліцца сваім меркаваньнем у прафэсійным рэпартажу ці ў простым паведамленьні выпадковага сьведкі нейкага важнага здарэньня, -- расказвае Павал. -- Галоўная задача ў тым, каб ня толькі журналісты, але й звычайныя шарагоўцы без аглядкі на цэнзуру размаўлялі пра беларускія рэаліі.
(Шарамет: ) “Справа ў тым, што ў Беларусі інфармацыйнае поле – поле праўды -- згортваецца, і празь некалькі месяцаў яно наагул можа зьнікнуць. Гэты сайт створаны для таго, каб пакінуць хоць нейкую магчымасьць людзям даведвацца, што рэальна адбываецца вакол іх”.
Сайт робіцца выключна на грамадзкіх пачатках, што рэзка кантрастуе з папулярнымі заявамі кшталту: “Мы б зрабілі ого як, толькі вось няма дзе, за што і з кім...” А ў “Беларускім партызане” стаўка зробленая якраз на асабістую бескарысьлівую ініцыятыву аўтараў. Сярод іх тры маскоўскія журналісты на чале са спадаром Шараметам, зь Менску рэгулярна перадае свае камэнтары Сьвятлана Калінкіна, са Стакгольму – вядомы яшчэ па газэце “Імя” культуроляг Дзьмітрый Плакс. Ёсьць “партызаны” і ў Празе, Кіеве, Варшаве... Некаторыя прозьвішчы Павал называць пакуль ня хоча – выключна ў “партызанскіх”, так бы мовіць, мэтах. Але “маскіруюцца” зусім ня аўтары. Проста празь іхныя прозьвішчы можна вылічыць крыніцы інфармацыі ва ўладных структурах... А менавіта матэрыялы адтуль, з атачэньня Аляксандра Лукашэнкі, і выклікаюць найбольшую цікавасьць наведнікаў сайту.
(Шарамет: ) “Я б падзяліў матэрыялы, якія выклікаюць найбольшую цікавасьць, на дзьве асноўныя блёкі. Першы – гэта ўсё, што адбываецца ўнутры беларускае ўлады, бо яна максымальна закрытая, корміць нас нейкай баландой з прапаганды й афіцыёзу... І таму людзі пільна адсочваюць любую інфармацыю, якая ідзе знутры беларускай улады”.
Аднак ня меншай увагай карыстаюцца публікацыі пра лідэраў апазыцыі. Найперш людзей цікавяць Аляксандар Мілінкевіч, Анатоль Лябедзька, Аляксандар Казулін, іншыя вядомыя прадстаўнікі дэмакратычнага лягеру.
(Шарамет: ) “Недахоп сёньняшніх афіцыйных сродкаў масавай інфармацыі ў тым, што прадстаўленыя там людзі ці пэцкаюцца чорнай фарбай, бо яны апаніруюць уладзе, ці яны такія “бронзавыя”, як прэзыдэнт Лукашэнка...”
Каб самім жа засьцерагчыся ад аднабаковасьці, “Беларускі партызан” робіць спасылкі, напрыклад, на газэту “Советская Белоруссия”. Інакш, лічыць, Павал Шарамет, жыцьцё краіны не ўявіць ва ўсіх фарбах. Дарэчы, сайт пакуль расейскамоўны, але ў бліжэйшай пэрспэктыве зьявіцца і беларуская вэрсія. Што да англамоўнага варыянту, то стваральнікі сайту ня маюць намеру працаваць на замежжа. Хоць многія іхныя калегі якраз дзеля гэтага імкнуцца зьмяшчаць скандальную інфармацыю. Лічыцца, што менавіта праз тое іх “заўважаць” і “дапамогуць”... Але “партызаны” дабіваюцца права быць заўважанымі якраз дома. І гэта, трэба адзначыць, ім удаецца. Вялікі рэзананс, напрыклад, выклікалі публікацыі пра “разборкі” паміж кіраўніцтвам КДБ і Міністэрства ўнутраных спраў, інтэрвію з Сяргеем Савушкіным, адным з чальцоў групоўкі Валерыя Ігнатовіча, якой прыпісваецца выкраданьне тэлеапэратара Зьмітра Завадзкага...
(Шарамет: ) “Я ўпэўнены, што напярэдадні выбараў інфармацыйная прастора ў краіне будзе максымальна “зачышчаная”. Максымальна! Паспрабуюць блякіраваць і Інтэрнэт. Але ў наш час можна хіба толькі праз трохмэтровую жалезную агароджу па пэрымэтру мяжы ізаляваць беларусаў ад інфармацыі. Людзі ўсё роўна будуць шукаць праўду і знойдуць яе...”
Зьнешнія спасылкі: belaruspartisan.org