(Карэспандэнтка: ) “Ці зьмянілася ваша жыцьцё пасьля рэфэрэндуму 1996 году — і калі зьмянілася, то як?”
(Спадар: ) “Я не магу сказаць, што наша жыцьцё зьмянілася да лепшага. Дзякуй, што да горшага не зьмянілася”.
(Спадарыня: ) “Не. Дзяцей гадаваць цяжка, працаваць цяжка, а дзеці і праца — самае галоўнае”.
(Спадар: ) “Маё жыцьцё абсалютна не зьмянілася. Па-першае, галасаваньне было прымусовае, па-другое, СМІ асьвятлялі толькі пазыцыю прэзыдэнта і ўраду. І мне вельмі шкада, што цяпер беларускі народ ня мае магчымасьці выказацца ні на радыё, ні на тэлебачаньні, ні ў газэтах. І пэрспэктываў для Беларусі пры цяперашнім рэжыме я ня бачу”.
(Юначка: ) “Зьмянілася — больш строга ўсё стала і зразумела пра будучыню”.
(Юнак: ) “У прынцыпе, студэнцтва цяпер падтрымліваецца больш-менш нармалёва. Але ж мне не падабаецца, што цяпер моладзь вельмі шмат заганяюць у розныя грамадзкія аб’яднаньні, кшталту БРСМ”.
(Карэспандэнтка: ) “Ці зьмянілася вашае жыцьцё пасьля рэфэрэндуму 1996 году”.
(Юнак: ) “Зьмянілася, але ж выключна ў дрэнны бок: заробкі сталі малыя, працы няма. Вось мы з жонкай студэнты, зарабляць на вучобу надзвычай цяжка”.
(Спадарыня: ) “Мне падаецца, што жыцьцё памянялася ў горшы бок. Зьявілася шмат праблемаў: мэдыцына недаступная, пэнсіянэры жывуць дрэнна, заробкі маленьнія, насельніцтва хворае. Таму, канечне, казаць пра нейкія паляпшэньні наўрад ці выпадае”.
(Спадар: ) “Напэўна, усё ж такі горш стала. Кошты падняліся, заробкі малыя, цяжка плаціць за жыльлё, ежу. І ўвогуле, асабліва цяжка, што амаль немагчыма пачуць нешта неадміністрацыйнае”.
(Спадарыня: ) “Вы ведаеце, сёлета ж дзявятая гадавіна рэфэрэндуму. Але, бадай, ужо можна сьмела сказаць цытатай зь песьні Лявона Вольскага, лідэра “NRM”: “Дзесяць год у застоі, дзесяць год у запоі”. Па-мойму, гэта найлепшае адлюстраваньне сытуацыі”.
Гл. таксама 9 гадоў таму Лукашэнка праз рэфэрэндум зьмяніў Канстытуцыю