Пасьля таго, як учора вядучыя польскія штодзёньнікі Gazeta Wyborcza i Rzeczpospolita на заклік “Міжнароднай амністыі” выйшлі з чорнымі плямамі, палякі пачалі масава наведваць інтэрнэт-старонкі, прысьвечаныя Беларусі, зь якіх можна выслаць электронныя лісты ў адміністрацыю прэзыдэнта ці беларускую амбасаду ў Польшчы з патрабаваньнем спыніць парушэньні правоў чалавека ў Беларусі.
Каардынатар праекту “Міжнароднай амністыі” Яцэк Бялас кажа, што толькі старонку ягонай арганізацыі цягам аднаго дня наведалі больш за 290 тысячаў чалавек.
(Бялас: ) “Інфармацыя пра нашу акцыю зьявілася і на інтэрнэт-старонках www.gazeta.pl i www.onet.pl зь якіх таксама можна выслаць лісты ў адміністрацыю прэзыдэнта ці амбасаду. Цяжка нават падлічыць, колькі разам на ўсіх старонках будзе наведнікаў. Мы хочам, каб польскае грамадзтва зьвярнула ўвагу на тое, што адбываецца ў Беларусі. Гэта стратэгія дзейнасьці нашай арганізацыі – каб чалавек зрабіў хай сабе і нешта невялікае, але канкрэтнае. Напісаў мэйл, выслаў ліст ці паштоўку ў абарону беларускіх журналістаў. І калі такіх паштовак, лістоў тысячы, дзясяткі тысячаў - улады ня могуць не зьвярнуць на гэта ўвагі”.
Акцыя “Міжнароднай амністыі” супраць парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі працягнецца два тыдні, але, паводле спадара Бяласа, ягоная арганізацыя будзе ўважліва сачыць за разьвіцьцём сытуацыі ў Беларусі.
(Бялас) “Гэта толькі адна акцыя, але мы будзем пратэставаць супраць усіх выпадкаў парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі. Магчыма, што крыху пазьней у нас атрымаецца зрабіць яшчэ больш масавую, шырокамаштабную акцыю”.
Між тым на вуліцах польскіх гарадоў – і гэта таксама частка акцыі “Міжнароднай амністыі” - зьявіліся плякаты са здымкамі вядомых беларускіх журналістаў і грамадзкіх дзеячоў, якія пацярпелі ад рэпрэсіяў з боку ўладаў – плякаты прымацоўваюць, прыкладам, да дрэваў, такім чынам, каб стужкай заляпіць вусны – гэта сымбалізуе адсутнасьць свабоды слова ў Беларусі.
На адным з плякатаў – гарадзенскі журналіст Мікола Маркевіч, які кажа, што калі б не такія акцыі, дык рэпрэсіі ў Беларусі былі б значна мацнейшыя.
(Маркевіч: ) “Я глыбока перакананы, што такія акцыі вельмі патрэбныя. Нават бандыты азіраюцца навокал, калі робяць брудныя справы. Я перакананы, што тое, што цяпер робяць нашыя калегі з Польшчы, ужо дае плён. Калі б не было такіх акцыяў, такой рашучай крытыкі, дык Беларусь даўно ператварылася б у канцлягер”.