Дзіва, але сёлета, у юбілейны для Ўладзімера Караткевіча год, ніводная дзяржаўная віцебская газэта так і не надрукавала праграму сьвяточных мерапрыемстваў. Таму, каб быць гатовай распавядаць пра сьвяткаваньні ў абласным цэнтры, давялося распытваць самых розных людзей: ад калег-журналістаў да заўсёдных удзельнікаў падобных імпрэзаў.
Усе мінулыя гады галоўнымі гасьцямі "караткевічаўскіх” сьвятаў былі пісьменьнікі, таму падзяліцца зьвесткамі я папрасіла старшыню віцебскай пісьменьніцкай філіі Франца Сіўко.
(Сіўко: ) “Ну вось 24-га будзе імпрэза ў бібліятэцы імя Караткевіча – вечарына, прысьвечаная ягоным 75-м угодкам. 25-га будзе ў тэатры спэктакаль, і ці то ў часе яго, ці перад пачаткам, ці пасьля будуць уручаць прэмію імя Уладзімера Караткевіча. А ўскладаньне кветак сёлета, можа й будзе 26-га, я нават ня ведаю.”
Урачыстае ўскладаньне кветак да помніка Уладзімеру Караткевічу праводзіцца звычайна штогод, нават калі той год – не юбілейны. Але сёлета, каб даведацца пра тое, калі яно адбудзеецца, я мусіла патэлефанаваць у гарадзкі аддзел культуры. Аказваецца, яно заплянаванае, але запрасіць на яго прыхільнікаў творчасьці пісьменьніка праз газэты неяк не падумалі, усклаўшы абавязак "стварыць масавасьць" на студэнтаў з бліжэйшага корпуса ВДУ і школьнікаў.
Дарэчы, у мінулыя гады ўжо загадзя былі вядомыя імёны ляўрэатаў прэміі імя Уладзімера Караткевіча, заснаванай аблвыканкамам паводле ініцыятывы тутэйшага літаратара Давіда Сімановіча. Прэмія зазвычай мае дзьве намінацыі: першая -- у галіне папулярызацыі творчасьці Караткевіча, а другая -- за дасягненьні ва ўласнай літаратурнай творчасьці. І калі ўжо вядома, што ў першай намінацыі мяркуюць узнагародзіць калектыў тэатра імя Якуба Коласа і калектыў аршанскага музэя Уладзімера Караткевіча, то пра ляўрэатаў у галіне літаратуры нічога не чуваць. Паводле неафіцыйных крыніцаў, гэтую прэмію ўвогуле могуць ня даць нікому, бо ўсе прапанаваныя кандыдаты – сябры “недзяржаўнага" пісьменьніцкага саюзу.
У Воршы нават заплянаваны ўрачысты сход, які, нібыта ў застойныя савецкія часы, пройдзе з удзелам кіраўнікаў прадпрыемстваў і адміністрацыі горада. А сёньня на малой радзіме пісьменьніка будзе адчыненая выстава ўдзельнікаў Караткевіцкага пленэру, а таксама пройдзе прэзентацыя кнігі “Уладзімер Караткевіч. Быў. Ёсьць. Буду” – тае самае кнігі ўкладальніцы Галіны Шаблінскай, у якую не ўключылі ўспаміны Рыгора Барадуліна і Сяргея Законьнікава.
Самай значнай падзеяй сёлетніх сьвяткаваньняў, на думку дырэктаркі Музэя Уладзімера Караткевіча, Галіны Юркевіч, мусіць стацца Міжнародная канфэрэнцыя “Творчасьць Уладзімера Караткевіча ў кантэксьце эўрапейскі’х культур”, якая пройдзе ў Воршы 25-га і 26-га лістапада.
(Юркевіч: ) “Прыедуць да нас ня толькі прадстаўнікі Беларусі – прыедуць госьці з Украіны, з Польшчы прыедуць Аляксандар Баршчэўскі, прафэсар, і Фларыян Няўважны – аднакурсьнік Уладзімера Караткевіча. Абяцала прыехаць з Масквы – і беларускія пісьменьнікі, і мы яе вельмі чакаем – Ніна Молева. Вельмі шмат твораў прысьвяціў Уладзімер Караткевіч менавіта ёй. Яна ніколі не была ў нас у Воршы -- і вось абяцала. І 26-га лістапада ў нас будзе мітынг каля помніка.
Такім чынам, да аршанскага помніка Ўладзімеру Караткевічу кветкі ўскладуць ва ўрачыстай абстаноўцы, а потым усіх гасьцей запросяць на адкрыцьцё другой мэмарыяльнай залы ў музэі пісьменьніка.