Групоўка існавала з 1994 году. Уваходзіла ў яе каля 40 асобаў, пераважна маладых. Паводле зьвестак абласной пракуратуры, якая дасьледавала гэтую справу, за 10 гадоў “пажарнікі” ўчынілі каля 100 злачынстваў. Большасьць іх належаць да катэгорыі цяжкіх і асабліва цяжкіх.
Групоўка займалася рэкетам у асяродку прадпрымальнікаў, і найперш на Цэнтральным рынку. Даніну ім плацілі многія, уключна азэрбайджанцы, узбэкі, віетнамцы. Асобныя “пажарнікі” кантралявалі інтымныя паслугі ў гатэльным комплексе “Турыст”, на аўтамабільных трасах.
Даходы ад рэкету лідэры групоўкі легалізоўвалі праз створаныя камэрцыйныя фірмы ды гандлёвыя аб`екты – “Саціс”, “Галіаф”, “Спрут” ды іншыя. Хто адмаўляўся плаціць “пажарнікам, у таго гарэлі кватэры, склады аўтамашыны. Двое прадпрымальнікаў былі абліты кіслатою.
Дарэчы, перад судом, які з прычыны бясьпекі праводзіцца непасрэдна ў сьледчым ізалятары, паўсталі ня ўсе чальцы злачыннай групоўкі. Асобных зь іх вылавілі ў саюзнай Расеі. Іншыя, найперш зь ліку лідэраў, да гэтага часу не адшуканы.
Паколькі дасьледавала злачынствы “пажарнікаў” абласная пракуратура, я папрасіў пракурора Алега Палавінку даць свой каментар на гэты конт.
(Палавінка:) “Народ маўчаў. Ніхто нікуды не зьвяртаўся. А калі зьвяртаўся, то прымалі няправільныя рашэньні. Але гэта ў рэдкіх выпадках зьвярталіся. Калі затрымалі асноўнае ядро групоўкі, тады людзі пайшлі. А так не было зваротаў”, - сказаў пракурор Алег Палавінка.
Паводле пракурора, крымінальная справа ў дачыненьні “пажарнікаў” была распачата на падставе матэрыялаў рэгіянальнай управы барацьбы з з арганізаванай злачыннасьцю. Гэта структура не мясцовая, а міністэрства ўнутраных спраў.
Былы супрацоўнік міліцыі, а цяпер прадпрымальнік Уладзімер Няпомняшчых выказвае свае меркаваньне пра даўгалецьце злачыннай групоўкі “пажарнікаў”:
(Няпомняшчых:) “Гэта групоўка існавала таму, што, хутчэй за ўсё, іх прыкрывала мясцовая міліцыя. Быў жа нядаўна судовы працэс, далі вялікія тэрміны зьняволеньня супрацоўнікам міліцыі, якія прыкрывалі на рынку валютных “кідалаў”. Магчыма, тут той жа варыянт. Міліцыя іх проста прыкрывала”.
Уладзімер Няпомняшчых ня верыць у тое, што міліцыянты, і асабліва супрацоўнікі аддзяленьня на рынку, маглі ня ведаць пра “пажарнікаў”:
(Няпомняшчых:) “Пра тое, што дзейнічала групоўка, было многім вядома. Практычна яны падыходзілі да ўсіх. Хто сьмялейшы, той адбіваўся. А тыя, што палацілі, яны, як кажуць, пападалі ў кабалу і плацілі пастаянна”.
На карысьць меркаваньня прадпрымальніка сьведчыць і тое, што лідэры злачыннай групоўкі “пажарнікаў” атрымлівалі ў вэртыкальных структурах зямельныя ўчасткі і без утойваньня будавалі сабе шыкоўныя катэджы. На звычайны заробак тое ніяк зрабіць нельга.