Пра новы спэктакль Мікалая Пінігіна прэса пісала задоўга да прэм’еры, а гледачы ў чаканьні пачуць сучаснае гучаньне клясыкі раскупілі квіткі на прэм’еру за некалькі месяцаў наперад. І не памыліліся. Коласава трагедыя адрынутага роднымі Сымона з волі Пінігіна ператварылася ў музычную містэрыю. Рэжысэр, напісаўшы сцэнічную вэрсію, выступіў суаўтарам народнага паэта. А вясёлыя вершы для песьняў жабракоў дапісаў за Коласа Леанід Дранько-Майсюк.
(Дранько-Майсюк:) “Я сябе адчуваю не суаўтарам Якуба Коласа, проста адданым прыхільнікам і яго творчасьці, і рэжысэра Мікалая Пінігіна”.
Пінігін насыціў Коласаў тэкст жыцьцялюбствам, узьнёсласьцю, чараўніцтвам, пакінуўшы за сцэнай усе знаёмыя са школьнае праграмы бунтарскія строфы паэмы. Вось як ён тлумачыць свой выбар.
(Пінігін:) “Яны адрозьніваюцца ня шмат адзін ад аднаго: фіналам, які мне не падыходзіць, таму што там няма сцэнічнай дзеі, і трошкі “Брацьця мае, беларусы…” вось гэты тэкст. Я не хацеў бы, каб са сцэны Купалаўскага тэатру гучала: “Кляты лях, маскаль паганы…” Справа ў тым, што і так усё зразумела. Мне хацелася больш агульную філязофскую тэму зрабіць тут, а не палітычныя адштурхоўваньні адзін ад аднаго”.
Публіка Пінігінскае прачытаньне клясыкі прыняла. Пра свае першыя ўражаньні гаворыць паэт Леанід Дранько-Майсюк.
(Дранько-Майсюк:) “Такое ўражаньне, як быццам бы я ішоў па палявой дарозе і знайшоў скарб, пра які доўга-доўга марыў, і вось ён перада мною”.
У знакамітым спэктаклі Мікалая Пінігіна паводле Купалавых “Тутэйшых” фінал змушае залю ўставаць і скандаваць неўміручае “Жыве Беларусь”. “Сымон-музыка” завяршаецца лірыка-рамантычнай сцэнай уваскрэсеньня Сымонавай каханай, а сучасны ўзьнёслы патас гучыць напрыканцы першае дзеі, калі скрушнае Коласава выслоўе пра марнасьць талентаў народных раптам ператвараецца ў магутную энэргетыку надзеі, якую ўтвараюць знаёмыя гукі вулічных бубнаў, на якіх так удала нядаўна сыгралі музыкі на поўдзень ад Беларусі.