Некалькі апошніх алімпійскіх цыкляў імідж беларускіх спартоўцаў фармуе атэлье Кіраўніцтва спраў прэзыдэнта. Галоўны “куцюр’е” згаданага атэлье Ўладзімер Булгакаў на сёньняшняй прэзэнтацыі расказаў, што калекцыя
прайшла ўсе этапы – ад эскізнага праекту да прагляду самімі спартоўцамі. Аднак канчатковае слова было за кіраўніком Нацыянальнага алімпійскага камітэту Аляксандрам Лукашэнкам.
На здымку: У такім “парадзе” беларускіх алімпійцаў убачаць у Турыне.
(Булгакаў: ) “Заключную ацэнку гэтай калекцыі даў прэзыдэнт нашай рэспублікі Лукашэнка. Ён яе асабіста ўхваліў. Калекцыя, як мы лічым, насамрэч удалая. Яна вытрыманая ў дзелавым стылі. Вялікую ўвагу мы надалі сымболіцы: калі ідзе парад, спартоўцы змогуць вітаць гледачоў яркімі хусткамі, шалікамі, якія будуць адлюстроўваць колеравую гаму нашай дзяржавы. Зь іншага боку, прэзыдэнт заўсёды падкрэсьліваў: форма не павінна быць “аднадзёнкай”. Выдаткоўваюцца вялікія грошы, таму адзеньне павінна быць, з аднаго боку, элегантным, і ў той жа час спартоўцы з годнасьцю мусяць насіць яго пасьля Алімпіяды”.
Асаблівым гонарам праектоўшчыкаў алімпійскай формы ёсьць “стрыжаныя норкавыя шапкі”, якія, у адпаведнасьці з фасонам, апрануць і мужчыны, і жанчыны. Экспэрты адзначаюць, што ў вопратцы ўвогуле шмат дробных дэталяў, якія не зусім спалучаюцца з карычневымі строямі: зялёна-чырвоныя гальштукі, два рознакаляровыя шалікі ў мужчынаў і жаночы шалік, які больш нагадвае рушнік. Завяршаюць кампазыцыю зімовыя боты беларускай вытворчасьці, пра вартасьць якіх на сёньняшняй прэзэнтацыі сказана нічога не было.
На здымку: Гонар прэзыдэнцкіх куцюр’е – “стрыжаная” норкавая шапка
Папулярны мастак Сяргей Цімохаў, які ў сваіх працах не баіцца колеравых экспэрымэнтаў, лічыць прапанаванае прэзыдэнцкімі куцюр’е спалучэньне карычневага строю з чырвона-зялёнымі аксэсуарамі нелягічным і безгустоўным. На думку спадара Цімохава, пры такім “парадзе” беларусы ў Італіі будуць выглядаць крыху недарэчна.
(Цімохаў: ) “Калі распрацоўваецца нейкая форма і патрабуецца прысутнасьць зялёнага колеру, то прапорцыі зялёнага, чырвонага зь іншымі колерамі павінны кантраляваць мастакі, спэцыялісты, якія разумеюць – які колер колькі на сябе “бярэ”, які колер павінен быць дамінантай ва ўсёй кампазыцы. Таму мастакі мусяць браць чынны ўдзел у гэтым – мастакі-дызайнеры, перадусім. Патрэбна было зьвярнуцца да дызайнэраў, стварыць тандэм (я маю на ўвазе мадэльера і дызайнэра), якія б маглі сапраўды нейкім чынам знайсьці неабходныя прапорцыі”.
Да леташняй Алімпіяды ў Афінах форма алімпійцаў гэтаксама праектавалася ў атэлье Кіраўніцтва спраў прэзыдэнта. І тады некаторых назіральнікаў зьдзівіла абраная колеравая гама – “блакітны верх”, “сьветлы ніз”. Зрэшты, прэзыдэнта НАК падобнае спалучэньне ніколькі не засмучала і падчас сьвяткаваньня Дня незалежнасьці 3 ліпеня Аляксандар Лукашэнка ў блакітным алімпійскім пінжаку танчыў на Кастрычніцкай плошчы.
На здымку: Спартоўцы будуць “перавязаныя” адразу двума шалікамі – чырвоным і зялёным.