Нямецкі сацыял-дэмакрат Маркус Мэкель у сваім партыйным асяродку вядомы як крытык Герхарда Шродэра за ягоную расейскую палітыку ды стаўленьне да беларускага рэжыму. Маркус Мэкель паходзіць з Усходняй Нямеччыны, у свой час ён быў адным са стваральнікаў гэдээраўскай партыі “Ost-SPD”, а пасьля падзеньня Бэрлінскага муру займаў пасаду міністра замежных справаў ГДР. Гэтымі днямі ў Капэнгагене сябры ПА НАТО абралі яго старшынём палітычнай камісіі. Менавіта на паседжаньні гэтае камісіі абмяркоўваўся праект рэзалюцыі па Беларусі, аўтарамі якога ёсьць сам Маркус Мэкель ды ягоны нідэрляндзкі калега Бэрт Кундэрз.
Пытаюся ў свайго суразмоўцы адносна ўчорашняй дыскусіі ў часе прыняцьця дакумэнту па Беларусі. Паводле прапановы спадара Кундэрза парлямэнтары ўсё ж адмовіліся ад адпаведнага пункту ў рэзалюцыі з заклікам абмежаваць афіцыйныя кантакты зь беларускім кіраўніцтвам. Наколькі згодны нямецкі палітык з падобным рашэньнем?
(Мэкель: ) “Ведаеце, я не ў захапленьні ад гэтага. Было шмат дыскусіяў на гэты конт — дарэчы, многія парлямэнтары настойвалі на абмежаваньні афіцыйных кантактаў, аднак пры гэтым падтрымлівалі супрацоўніцтва на больш нізкім мясцовым узроўні. Паколькі ад гэтага пункту адмовіліся, то, выглядае, што афіцыйныя кантакты магчымыя. Увогуле, важна іншае — тое, што розныя міжнародныя арганізацыі факусуюць сваю ўвагу на краіне, пра якую раней ня надта згадвалі. У рэзалюцыі ўтрымліваюцца шэраг патрабаваньняў да афіцыйнага Менску, даецца крытычная ацэнка сытуацыі ў краіне. Аднак гэта зусім не азначае, што зь беларускім кіраўніцтвам зусім ня варта размаўляць”.
(Карэспандэнтка: ) “У сваіх інтэрвію вы неаднойчы зазначалі, што надзеі Захаду на дэмакратычнае разьвіцьцё ў шэрагу постсавецкіх краінаў пацярпелі фіяска. Відавочна, што з дыктатурамі трэба размаўляць на іншай мове...”
(Мэкель: ) “Я не кажу ўвогуле. Я кажу пра беларускую дыктатуру. Рэжым неабходна стрымліваць. І трэба рабіць усё, каб у краіне адбылося дэмакратычнае разьвіцьцё — тое, чаго мы ня бачым, на жаль. Безумоўна, мы цалкам усьведамляем, што само па сабе прыняцьцё такога дакумэнту не прынясе нейкіх кардынальных зьменаў. Але ж афіцыйнаму Менску ўсё ж прыйдзецца зазірнуць у гэты дакумэнт і зразумець ягоную палітычную мову. У дакумэнце вядзецца размова пра разьвіцьцё кантактаў на ўзроўні грамадзянскай супольнасьці, а не на ўзроўні афіцыйным. Мы ня хочам ізаляцыі гэтае краіны. Асабіста я супраць візавых санкцыяў, аднак у некаторых выпадках яны неабходныя. Напрыклад, для самых высокіх кіраўнікоў краіны — магчыма, уключна з самым галоўным кіраўніком. Пра гэта трэба думаць. Усё залежыць ад таго, што пакажа далейшае разьвіцьцё, палепшыцца сытуацыя ў Беларусі напярэдадні выбараў ці не”.