Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Якое радыё слухаюць менчукі?


Галіна Абакунчык, Менск 80 гадоў таму ў Менску распачала працу першая ў Беларусі радыёстанцыя. Гэткім чынам, з 1925 году дзень 15 лістапада адзначаецца як Дзень Беларускага радыё. Якое радыё слухаюць у Менску сёньня? Гэтым пытаньнем у мінакоў цікавілася наша карэспандэнтка.

(Карэспандэнтка: ) “Якое радыё вы слухаеце і якому давяраеце?”

(Спадар: ) “Слухаю радыё “Менск”, бо там працуюць мае сябры, а таксама яго рэтрансьлююць па радыёкропцы”.

(Юнак: ) “Я штодня слухаю радыё “Мелодии века”, бо там добрыя песьні круцяць. А яшчэ радыё “Рокс”.

(Юначка: ) “Увогуле, “Русское радио”, бо там музыка добрая і навіны больш вольныя, не знаходзяцца пад уплывам”.

(Юнак: ) “Я асабліва ніякага радыё не вылучаў, слухаў “Сталіцу”, а цяпер ніякага ня слухаю, бо ня маю часу”.

(Спадарыня: ) “Дзяржаўнага я ня слухаю, бо нецікава. А так — музычныя нейкія каналы”.

(Спадар: ) “Я слухаю самы розныя радыёхвалі, бо ў кожнай можна знайсьці нешта цікавае і карыснае, апэратыўную і разнастайную інфармацыю”.

(Спадарыня:) “Слухаю нашае Беларускае радыё, канечне. Бо мне цікава, што адбываецца ў краіне, што адбываецца ў Менску. Якія законы прымаюцца ў парлямэнце, якія ўказы прымае прэзыдэнт — мне ўсё цікава”.

(Юнак: ) “Якое радыё? Радыё “Сталіца” — шмат цікавай музыкі й розных перадачаў”.

(Юнак: ) “Радыё “Горадня” — вельмі добрая музыка і тэматыка. Шмат гістарычных праграмаў ёсьць”.

(Спадарыня: ) “Нашае радыё Беларускае слухаю. Цудоўна: робяць справаздачы з паездак, розных падзеяў, віншуюць людзей з народзінамі. Там такія песьні можна пачуць, якіх на тэлевізіі не пачуеш, якія мы ў маладосьці сваёй сьпявалі”.

(Юнак: ) “Я ня слухаю ніякага радыё, бо мяне не задавальняе ні музыка, ні навіны, якія гучаць на радыё. На Беларускім радыё некалі былі гістарычныя праграмы, а цяпер іх няма, а таму нічога ня слухаю”.

(Спадарыня: ) “Я слухаю Радыё Свабода”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG