Рашэньне аб канфіскацыі аспрэчылі былая жонка і сыны Міхаіла Марыніча. Яны даказвалі, што сярод рэчаў, канфіскаваных у Міхаіла Марыніча паводле прысуду Менскага раённага суду вялікая частка яму не належала. Першапачаткова суд Цэнтральнага раёну не пагадзіўся са скаргай сваякоў Міхаіла Марыніча, але потым калегія Менскага гарадзкога суду адмяніла гэтае рашэньне і накіравала скаргу на паўторны разгляд. Вырашаць лёс маёмасьці, канфіскаванай ў Міхаіла Марыніча, будзе судзьдзя Валер Есьман.
Нагадаем, ў сьнежні 2004 года Міхаіл Марыніч быў прызнаны вінаватым ў крадзяжы маёмасьці няўрадавай арганізацыі і асуджаны на 5 гадоў зьняволеньня з канфіскацый маёмасьці. Пазьней гэты тэрмін быў зьменшаны да 3,5 гадоў і яшчэ год з пакараньня прыбралі паводле амністыі. Міхаіл Мырыніч адбывае пакараньне ў менскай калёніі.
Працяг слухайце ў эфіры і чытайце пазьней на нашым сайце.