Са словаў начальніка сацыяльна-эканамічнага аддзелу Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі Сяргея Сарокіна, цяперашняя эканамічная сытуацыя ў краіне ўжо дазваляе падумаць пра вызваленьне ад падаходнага падатку малазабясьпечаных грамадзянаў. Таму ФБП вырашыла ўнесьці такую прапанову ў праект Генэральнага пагадненьня на 2006 – 2008 гады. Апрача таго, прафсаюзы прапануюць падвысіць усе навучальныя стыпэндыі й павялічыць памер грашовай дапамогі для догляду дзіцяці.
На сёньня, паводле Сяргея Сарокіна, каля 14 адсоткаў беларусаў маюць прыбыткі (сюды ўваходзіць ня толькі заробак), ніжэйшыя за бюджэт пражытковага мінімуму. Аднак апошняе слова што да магчымасьці вызваліць частку насельніцтва ад падаходнага падатку павінна сказаць Міністэрства фінансаў.
(Сарокін: ) “Ёсьць іншыя варыянты напаўненьня бюджэту, якія можна прапанаваць. А мы зыходзім менавіта з крытычнай велічыні прыбыткаў насельніцтва. Куды яшчэ ўціскаць людзей, у якіх і бяз гэтага прыбыткі ніжэйшыя за бюджэт пражытковага мінімуму. А як ужо ў нас пойдзе размова, у якога боку будзе больш аргумэнтаў – цягам лістапада будзе разглядацца”.
Праект Генэральнага пагадненьня прадставяць Нацыянальнай радзе ў працоўных і сацыяльных пытаньнях да 1 сьнежня, паведаміў Сяргей Сарокін.
Як лічыць эканаміст Леанід Злотнікаў, цяпер беларускі ўрад сапраўды можа разглядаць памянёную магчымасьць, бо гэты год быў для краіны пасьпяховым. Даражэлі нафтапрадукты, якія экспартуюцца ў Эўропу, расейскі газ заставаўся параўнальна танным – на такіх ускосных субсыдыях трымалася пад 30 адсоткаў кансалідаванага бюджэту краіны. Але ўжо ў 2007-м сытуацыя можа рэзка пагоршыцца – цэны на расейскі газ і нафту могуць узьняцца да ўсясьветных, канкурэнтаздольнасьць беларускіх тавараў зьнізіцца яшчэ болей. Складана стане выплачваць стыпэндыі й дапамогі нават у тым памеры, які ёсьць на сёньня. Аднак у перадвыбарчы год прафсаюзы могуць выступіць з такой ініцыятывай, кажа спадар Злотнікаў.
(Злотнікаў: ) “Гэта прыгожая прапанова: як няма крыніцы, каб зьнізіць цяжар у 2006 годзе, дык хоць на пэрспэктыву мы здымем з вас нешта. У нас, калі ўжо так, дзьве траціны насельніцтва, паводле зьвестак сацыёлягаў, жывуць ад заробку да заробку. Таму я мяркую, што гэта болей папулісцкі крок пры тым стане эканомікі й тых тэндэнцыях, якія ёсьць”.
Паводле падлікаў эканаміста, прыблізна ў паловы беларускіх сем’яў прыбыткі на душу за кошт усіх крыніцаў фінансаваньня не перавышаюць (з улікам выдаткаў на камунальныя паслугі й транспарт) двух бюджэтаў пражытковага мінімуму – 250 тысячаў рублёў. І гэтыя сем’і набліжаюцца да катэгорыі малазабясьпечаных.
Цікава, што з канца 2001 да канца 2004 году рэальны сярэдні заробак у краіне вырас усяго толькі на 16 адсоткаў. Так, пакупніцкая здольнасьць 190 даляраў (сярэдні заробак у Беларусі год таму) роўная 135 далярам канца 2001 году. Апрача таго, эканаміст заўважае, што доля аплаты камунальных паслугаў і транспарту за гэты час таксама вырасла – за мінулы год на 19 даляраў у цэнах 2001 году.