Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За раздачу ўлётак М.Багдановіч пагражае штраф


Казімер Яноўскі, Гомель Сёньня а 15-й гадзіне ў пракуратуру Цэнтральнага раёну Гомеля была выклікана апазыцыйная актывістка Марыя Багдановіч. Памочнік пракурора Андрэй Лагуновіч абвясьціў, што ў дачыненьні яе ўзбуджана адміністрацыйная справа паводле артыкулу 172, часткі 8 – “Незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі сродку масавай інфармацыі”.

7 лістапада на пляцы Леніна, дзе праходзіў афіцыйны мітынг з нагоды чарговых угодкаў Кастрычніцкага перавароту, міліцыянты затрымалі Марыю Багдановіч. Яна раздавала газэту “Товарищ” і ўлёткі пра значнае падвышэньне камунальных плацяжоў у Беларусі ў параўнаньні з 2001 годам.

У пастарунку міліцыянты правялі дагляд асабістых рэчаў актывісткі, сканфіскавалі 72 асобнікі газэты і 69 ўлётак.

Памочнік пракурора Лагуновіч патлумачыў апазыцыйнай актывістцы, што ўлёткі былі ўкладзены ў сярэдзіну газэты, і пракуратура расцэньвае іх цяпер як незарэгістраваны дадатак.

Адміністрацыйную справу пракуратура накіроўвае ў суд. Спадарыні Багдановіч пагражае штраф у памеры да 255 тысячаў рублёў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG