Паводле заканадаўства, асуджаны, які цягам трох месяцаў ня меў заўвагаў за парушэньні ўнутранага распарадку, можа быць пераведзены на хатні рэжым — у тым выпадку, калі ягоныя сваякі будуць жыць разам зь ім. У Міколы Статкевіча ў Баранавічах жыве бацька, якому патрэбны догляд.
Адміністрацыя спэцкамэндатуры толькі аднойчы дазволіла апазыцыйнаму палітыку пераначаваць дома ў свайго бацькі. За тры месяцы адбыцьця пакараньня Міколу Статкевічу ні разу не дазволілі наведаць сваю сям’ю ў Менску. Апазыцыйны палітык называе тры асноўныя прычыны, якія, верагодна, паўплывалі на рашэньне ўладаў перавесьці яго на хатні рэжым:
(Статкевіч: ) “Пачалася дастаткова энэргічная рэакцыя сацыял-дэмакратычных партнэраў “Народнай Грамады” ў Заходняй Эўропе. Другая прычына лякальна-мясцовага характару. За гэтыя месяцы, я так адчуваю, ужо “выдахліся” мясцовыя спэцструктуры, таму што яны шмат намаганьняў трацілі на кантроль за мной. Яны спадзяюцца, што колькасьць замежных візытантаў, якіх яны чамусьці так палохаюцца, паменшыцца. Трэцяя група прычынаў псыхалягічная. Улада ня можа дазволіць сваімі дзеяньнямі ствараць рэпутацыю лідэраў апазыцыі як людзей годных, якія не баяцца, якія ахвяруюць”.
Міколу Статкевіча часта наведваюць прадстаўнікі амбасадаў, замежныя журналісты і паплечнікі. Сёньня зь ім сустракаўся кандыдат на пасаду прэзыдэнта ад аб’яднанай апазыцыі Аляксандар Мілінкевіч.
(Мілінкевіч: ) “Папросту мы зь Міколам старыя знаёмыя. Вялікая павага ў мяне да гэтага чалавека. Невыпадкова першы візыт мы зрабілі менавіта ў Баранавічы. Акрамя тых наведваньняў, якія мы зробім, думаю,што наведаньне Міколы — самае галоўнае. Хаця я ўжо тут быў у яго. Ня першы раз прыяжджаю. Лічу, што для яго гэта надзвычай важна, калі даяжджаюць людзі, знаёмыя, сябры, прэса. Я адчуваю, што ў чалавека вочы адразу ўсьміхаюцца і яму становіцца значна лягчэй”.
Штодня Мікола Статкевіч мусіць хадзіць на працу ў аб’яднаньне “Рамбыттэхніка”. Паводле ўмоваў адміністрацыі спэцкамэндатуры ён ня мае права зьмяніць месца працы. Кожны вечар Мікола Статкевіч павінен адзначацца ў спэцкамэндатуры. Кіраўнік установы паведаміў апазыцыйнаму палітыку, што яму не дазволяць наведаць Менск.
(Статкевіч: ) “Мяне папярэдзілі, што два самыя цяжкія грахі, якія я магу зьдзейсьніць, гэта паехаць у Менск і зрабіць там што-небудзь на вуліцы. Пасьля гэтага, як мне патлумачылі, я нават на “хімію” не вярнуся”.
Забарону наведваць Менск Міколу Статкевічу матывуюць тым, што ягоны прыезд у сталіцу можа “дэстабілізаваць апэратыўную абстаноўку ў горадзе”.