Галерэя разьмешчаная ў менскім мікрараёне Серабранка, пра які ніяк не скажаш, што там віруе мастацкае жыцьцё. І тым ня меней на выставу людзі прыяжджаюць: у гэты дзень тут было некалькі экскурсіяў школьнікаў, якіх, як расказалі супрацоўніцы галерэі, нельга адцягнуць ад карцін. З пытаньня, ці не арыентуюцца найперш мастакі на дзіцячую аўдыторыю, і пачалася наша размова зь Людмілай Шчамялёвай і Ігарам Рымашэўскім.
(Шчамялёва: ) “Для нас гэта – сур’ёзныя працы. І мы ніяк не арыентуемся на дзіцячую аўдыторыю”.
(Рымашэўскі: ) “Магчыма, дзіцячасьць і ёсьць у нашых працах. Наіў дзецям падабаецца, бо ён падобны да дзіцячых малюнкаў. Але прыходзяць і дарослыя, ім таксама падабаецца. А ёсьць і тыя, каму зусім не падабаецца. Мастацтва ня можа ўсім аднолькава падабацца. Мастак жа ўсім “дагадзіць” ня можа. Таму заўсёды ёсьць і крытыкі, прыхільнікі”.
Экспазыцыя ўражвае радаснай, нават вясёлай атмасфэрай. Карціны Рымашэўскага і Шчамялёвай – сюжэтныя. Перадусім, гэта сцэнкі з гарадзкога жыцьця; яны афарбаваныя гумарам і іроніяй. Іх сьвет – добры і сонечны. Зрэшты, экспазыцыя так і называецца: “Які цудоўны гэты сьвет”.
(Рымашэўскі: ) “Мастак сам стварае сьвет такім, якім хоча яго бачыць. Мы самі яго робім цудоўным”.
(Шчамялёва: ) “Ва ўсялякім разе, мы хочам, каб ён быў такім. Мне здаецца, што калі ў чалавека вісіць дома сьмешная карціна, яму і жыць будзе лепей, больш прыемна і весела. Больш гумару, больш дабрыні. Ня хочацца апускацца зусім да карыкатуры. Гэта ня наша”.
На многіх карцінах і Рымашэўскага, і Шчамялёвай намаляваныя жывёлы. І найчасьцей – каты і сабакі. У Людмілы – больш рэалістычныя, у Ігара – фантасмагарычныя, самых розных колераў: аж да чырвонага ці памаранчавага. Зрэшты, прататыпамі іх зьяўляюцца рэальныя два каты і сабака, якія жывуць у іхнай кватэры. Ці ня ўмешваюцца яны ў працэс?
(Рымашэўскі: ) “Калі на палітру скачуць, дык пакідаюць плямы на дыване… Але яны – нашы мадэлі, і сябе ўжо даўно акупілі. Бязь іх ніяк. У нас яшчэ ў двары два каты. Люда іх падкармлівае. У нашай дачкі таксама кот жыве. Нас заўсёды акаляюць жывёлы”.
(Шчамялёва: ) “Яны прыгажэйшыя, лепшыя і дабрэйшыя, чым, мне здаецца, многія людзі. Для мяне кот, увогуле, ідэальнай прыгажосьці стварэньне”.
(Рымашэўскі: ) “Але ня толькі жывёлы. Героямі нашых карцін – і міліцыя, і бамжы, і алкашы, і суседзі, і кампанія, якая ў нас зьбіраецца. Зірнуў у вакно – і ўвесь сьвет можа служыць мадэльлю”.
А ці не складана жыць і ствараць у адной сям’і двум мастакам? Тым болей, што і Людміла, і Ігар працуюць амаль што ў адным стылі – “прымітыўнага”, “наіўнага” мастацтва?
(Шчамялёва: ) “Мы не прыдумваем гэты стыль. Гэта – наша жыцьцё. У нас і ў жыцьці ўсё некалькі прымітыўна, не складана”.
(Рымашэўскі: ) “Ніякіх складанасьцяў няма, бо мы дапаўняем адно аднога. Ні ў мяне, ні ў Люды няма такіх амбіцыяў, каб перашкаджаць другому. Усё ідзе ў адну “капілку”. Мы заўсёды выстаўляемся разам. У нас па духу блізкія працы, па калярыстыцы, настрою.”
Аднак, мастакі кажуць, што выставіцца ў Беларусі ня так ужо і лёгка: не хапае і заляў, і ініцыятывы.
(Шчамялёва: ) “Ініцыятыва павінна ісьці ад галерэяў, ад людзей зацікаўленых. Мы, мастакі, сядзім дома, працуем, прыдумваем нешта. А ў галерэяў няма жаданьня рабіць нейкія цікавыя выставы. Ёсьць, натуральна, галерэі, якія, як крамы, прадаюць, але гэта іншае. Павінна быць дзейства, спэктакаль. Ён павінен быць пастаўлены кімсьці”.
(Рымашэўскі: ) “Спэктакль можна і самім зрабіць. Але няма заляў. Мастацкі салён апошнім часам адмовіўся рабіць пэрсанальныя выставы. У Палацы мастацтва стаіць чарга. Там выставы робяць у асноўным да юбілеяў”.
(Шчамялёва: ) “У нас няма іншай працы. Мы не выкладаем. Маляваць карціны – гэта ў нас адзіная форма і заробку, і жыцьця. Таму нам цяпер цяжка”.
Людміла Шчамялёва і Ігар Рымашэўскі падкрэсьліваюць, што зьяўляюцца нацыянальнымі мастакамі. І найперш з гледзішча сваёй далучанасьці да даўняй беларускай традыцыі наіўнага мастацтва, клясыкамі якой сталі Алена Кіш і Язэп Драздовіч. За размаляванымі імі дыванкамі “палююць” сёньня калекцыянэры. Вось жа і расьпісаныя Іграм Рымашэўскім кухонныя дошкі можна пабачыць у менскіх галерэях, на выставах, і іх ахвотна набываюць, найперш, замежнікі. Аднак, па вялікім рахунку, у сучаснай Беларусі дэкаратыўна-прыкладное мастацтва разьвіваецца слаба, – цьвердзяць мастакі.
(Рымашэўскі: ) “Нашыя працы, мяркую, добра глядзеліся б на розных календарах, сурвэтках і г.д…”.
(Шчамялёва: ) “Але павінен быць нейкі бізнэсовец, які ўбачыў бы ў гэтым і свой стымул. Ёсьць такі прыклад у Вільні, там адна мастачка робіць усё – ад жывапісу да каляндарыкаў, паштовак і сурвэтак. Усё гэта з выкарыстаньнем кавалачкаў, фрагмэнтаў са сваіх працаў. Гэта вельмі прыгожа, цікава, і ў яе там цэлая крама. Мы гатовыя працаваць гэтак жа. Але ж ня пойдзеш у фірму прасіць грошай на такі праект. Няма ў нас жылкі такой – хадзіць, прасіць нешта”.
(Рымашэўскі: ) “Быў у нас сябра адзін, бізнэсовец, выдаў нам каляндар. Але з сяброўскіх пачуцьцяў. І на гэтым усё”.
(Шчамялёва: ) “Дзякуючы выключна сябрам, мы выдалі свае буклеты. Самі такое зрабіць ня ў стане. Але мы гатовыя, і калі хоць нейкі будзе намёк, можам усё рабіць. Мы ўжо зараз расьпісваем люстэркі, жбанкі і нават цэлыя дамы”.
Імёны Людмілы Шчамялёвай і Ігара Рымашэўскага шырока вядомыя ня толькі аматарам жывапісу. Прынамсі, некаторыя нашыя слухачы маглі бачыць на адным з календарыкаў, што выпускае Радыё Свабода, выяву карціны Ігара Рымашэўскага “Зіма”.
Фотарэпартаж
На здымках: “Наіўныя” мастакі Ігар Рымашэўскі і Людміла Шчамялёва. Карціны, якія ствараюць настрой.