Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманы нумар “Местной газеты” з матэрыяламі пра М.Аўтуховіча


Сяргей Астраўцоў, Горадня. У Ваўкавыску затрыманы нумар “Местной газеты” з матэрыяламі пра Мікалая Аўтуховіча, распаўсюдніцу аштрафавалі. Тым часам прадпрымальнік працягвае галадоўку за кратамі.

Сёньня у Ваўкавыску на вуліцы была затрымана распаўсюджвальніца нумару “Местной газеты” Маргарыта Макавецкая. На жанчыну склалі пратакол і даставілі ў суд, дзе аштрафавалі на 10 тысяч рублёў за гандаль газэтай у неналежным месцы. У яе сканфіскавалі 400 асобнікаў газэты.

Галоўны рэдактар “Местной газеты” Андрэй Шантаровіч зазначыў нашаму карэспандэнту, што нумар газэты выйшаў сёньня, у ім паведамляюцца апошнія навіны пра Мікалая Аўтуховіча. Свае адносіны да прадпрымальніка на старонках газэты выказваюць жыхары Ваўкавыска.

***

Сёньня адвакат Галіна Іванова наведала ў гарадзенскай турме прадпрымальніка Мікалая Аўтуховіча. Ён не спыняе сваю галадоўку, не зважаючы на тое, што абласны суд не зьмяніў яму меру стрыманьня, і ён будзе па-ранейшаму сядзець пад арыштам. Прадпрымальнік галадае 27 дзён—з таго часу як яго арыштавалі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG