(Карэспандэнтка: ) “Як вы лічыце, ці ёсьць у Беларусі свабода веравызнаньня?”
(Спадар: ) “Ёсьць свабода. Вось хадзі ў царкву хоць штодня, і ніхто не забараняе. І нават заахвочваюць, каб больш хадзілі, бо партыі няма, а толькі адзін прэзыдэнт, які робіць, што хоча”.
(Юначка: ) “Людзі, якія атачаюць мяне, ніколі ня скардзіліся, што трываюць прыцясьненьні з прычыны сваіх рэлігійных поглядаў. Магчыма, маю вельмі вузкае кола зносінаў”.
(Юнак: ) “Няма свабоды, бо я, як пратэстант, магу сказаць, што існуе няроўнае стаўленьне да розных рэлігіяў. Да прыкладу, пратэстантам вельмі цяжка атрымаць пакой, каб праводзіць службы. Таму я лічу, што не, няма”.
(Юначка: ) “Я не вялікі знаўца, але ведаю, што мае знаёмыя ходзяць у розныя цэрквы абсалютна свабодна”.
(Карэспандэнтка: ) “У дакладзе Дзярждэпартамэнту гаворыцца, што ў Беларусі існуе рэлігійная дыскрымінацыя. Як вы лічыце, ці ёсьць у краіне свабода веравызнаньня?”
(Спадарыня: ) “Я атэістка, а таму ня ведаю, ці ёсьць свабода, няма свабоды. Але калі мае бацькі памерлі, дык хаджу сьвечкі стаўлю. Ніякіх забаронаў на рэлігію няма быццам”.
(Юнак: ) “На мой погляд, свабода ёсьць. Я праваслаўны і ніколі не спатыкаўся зь нейкімі перашкодамі, каб схадзіць у царкву. Таму праблемаў няма”.
(Юнак: ) “Канечне, наша дзяржава падтрымлівае толькі праваслаўную царкву, а каталіцкая прыцясьняецца. У Горадні, да прыкладу, каталікам не даюць храму. Уніяцкую царкву таксама многія лічаць беларускай, але на яе наагул ужо забыліся нават”.
(Спадарыня: ) “Няма свабоды, і ўсё. Бо рэлігіяў шмат, але акрамя праваслаўнай, нічога больш ня бачыш, асабліва па тэлебачаньні. Тэлебачаньне хлусіць, менавіта па нашым беларускім Лукашэнка гаворыць, што ён за свабоду. А насамрэч я ведаю выпадкі, калі дыскрымінацыя ёсьць адносна тых жа крышнаітаў. Я некаторых ведаю з гэтых людзей — і нічога кепскага ад гэтых людзей ня бачыла, акрамя таго, што яны ня п’юць і ня паляць і гэтак фармуюць здаровую нацыю. Ізноў жа, паказваюць па тэлебачаньні, што, нібыта, будыстаў падтрымліваюць, але і пра іх вельмі мала праграмаў. Але ж душа — яна належыць Богу, а не тэрыторыі. Чаму дзесьці там у Грэцыі ёсьць праваслаўе, у той жа Індыі, а чаму ў нас няма іншых рэлігіяў? Хрысьціянства проста задушвае”.
Гл.таксама Дзярждэпартамэнт ЗША адзначае рэлігійную дыскрымінацыю ў Беларусі (поўны тэкст) У Беларусі вітаюць даклад Дзярждэпартамэнту ЗША аб свабодзе рэлігіяў Станіслаў Буко абвяргае крытыку Дзярждэпартамэнту ЗША