Сваю руку да радыкальных пераўтварэньняў у сфэры аўтабізнэсу прыклаў Аляксандар Лукашэнка. На згаданай нарадзе кіраўнік краіны заявіў: “Хопіць нашым грамадзянам таўчыся на аўтарынках Эўропы. Гандаль аўтамабілямі мусіць набыць цывілізаваныя рысы”. Гэта, у сваю чаргу, і стала падставай да перагляду ўсяго мэханізму паставак былых у карыстаньні машынаў на беларускі рынак. Лукашэнка перакананы: зараз беларусы купляюць “ката зь мяху” – ня тое, што ім падабаецца, а тое, што падсунуць нядобрасумленныя “перакупшчыкі”. Таму, маўляў, насьпела неабходнасьць стварэньня ў кожным абласным цэнтры спэцыяльных мытных складоў зь іншамаркамі; там будзе ацэньвацца іхны тэхнічны стан і фармавацца канчатковы кошт. Зрэшты, у “Ждановічах” падобны аб’ект, як сказаў мне адзін з супрацоўнікаў аўтарынку, працаваць гатовы хоць зараз. Адзіная перашкода – адсутнасьць нарматыўнай базы, якая б рэглямэнтавала гэтую дзейнасьць.
(Супрацоўнік аўтарынку: ) “На гэты момант яшчэ нават не падпісаная дамова. Але сам мытны склад можна сказаць, што ёсьць – дакладней, адгароджаная тэрыторыя ў раёне аўтарынку”.
Пастаўкамі старых машынаў дагэтуль займаліся тысячы індывідуальных перагоншчыкаў з усёй Беларусі. Дык што – дзяржава паступова выцісьне гэтых людзей з рынку?
Самі перагоншчыкі перакананыя: уся гэтая ідэя ад пачатку арыентаваная супраць іх. Так, Канстанцін Логінаў зь Менску кажа, што аналягічныя склады існуюць і ў суседняй Літве, аднак пры гэтым ніхто не перашкаджае жыць ад аўтабізнэсу і прыватнікам, і юрыдычным асобам.
(Логінаў: ) “Яны гавораць: “Мы, маўляў, хлеб у вас не забіраем. Вы гандлюйце самі сабе, а мы – самі. Літоўцы ж таксама гандлююць машынамі, і ў іх абарот непараўнальны з намі”. Але ж там гэтым займаюцца ўсе – ад старых да малых. А тут, па-мойму, адна фірма ўсім будзе займацца. Яны кажуць: “Будзем браць машыны вялікімі партыямі, тысячамі, таму і кошты будуць ніжэйшыя”. Гэта на словах. А як будзе насамрэч? Народ чакае…”
Хто канкрэтна пачне пастаўляць замежныя аўтамабілі на мытныя склады? Пытаньне, збольшага, застаецца адкрытым. Як мяркуе прадстаўнік рынку “Ждановічы” Леанід Чваркоў, хутчэй за ўсё гэта будзе іхным прыярытэтам, паколькі рашэньнем Лукашэнкі кіраўніком мытнага складу прызначаны старшыня праўленьня гандлёвага цэнтру Яўген Шыгалаў.
(Чваркоў: ) “Па ідэі, альбо гаспадар складу – Гандлёвы цэнтар “Ждановічы”, альбо, па дамоўленасьці з партнэрамі, буйныя аўтадылеры. Гэта прадмет двухбаковых пагадненьняў. Але гэта адназначна будуць не фізычныя, а юрыдычныя асобы, якія працуюць на пэўных аб’ёмах. Што да перагоншчыкаў, то гэта ж не юрыдычныя асобы, таму рабіце высновы самі. Бо калі мы будзем імі займацца, то гэта будзе проста другі базар”.
На кастрычніцкай нарадзе Аляксандар Лукашэнка паставіў Яўгену Шыгалаву задачу: да 1 лістападу напоўніць склад іншамаркамі. Пакуль ніводнай машыны на продаж у “Ждановічах” няма. Калі яны зьявяцца – я пацікавіўся ў Леаніда Чваркова.
(Чваркоў: ) “Вы ж самі адказ ведаеце: як можна завозіць машыны, калі няма нарматыўных дакумэнтаў, якія вызначаюць гэты від дзейнасьці? Мы сваю інфраструктуру рыхтуем, мы не чакаем; зьявяцца нарматыўныя дакумэнты, і на падставе іх пачнем дзейнічаць. А мэханізм залежыць ад таго, што там будзе напісана. Над базай працуюць якраз дзеля таго, каб выключыць памылкі. Натуральна, грамадзкая думка з аднаго боку цісьне, прэса будзе “душыць” зь іншага, адміністрацыя прэзыдэнта будзе з трэцяга боку ціснуць на чыноўнікаў, якія тую базу распрацоўваюць. Імгненна гэта вырашыцца ня можа. Як сказаў колісь Міхаіл Гарбачоў, працэс пайшоў, таму будзем спадзявацца, што пытаньне бліжэйшым часам вырашыцца”.
Такім чынам, абяцаньні, што ўжо 1 лістапада кожны ахвотны можа набыць легкавы аўтамабіль не па аб’яве ці на рынку, як звычайна, а на так званым Свабодным мытным складзе, ня спраўдзіліся. Нейкі час перагоншчыкі могуць пачуваць сябе спакойна.