Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як вы ставіцеся да таго, што “Народную Волю” выключылі з падпіснога каталёгу?


Браніслава Станкевіч, Віцебск Меркаваньні жыхароў Віцебску запісвала наша карэспандэнтка.

(Карэспандэнтка: ) “Незалежныя газэты “Народная Воля” і “Салідарнасьць” не ўключылі ў падпісны каталёг на наступны год, бо дзяржаўнае прадпрыемства “Белпошта” з 1 студзеня спыняе супрацоўніцтва з гэтымі газэтамі. Як вы ставіцеся да гэтых фактаў?”

(Cпадар: ) “Стаўлюся дужа адмоўна: прэса мусіць мець права дайсьці да чытача, калі яна запатрабаваная!”

(Спадарыня: ) “Я ня ёсьць вялікай прыхільніцай газэты “Народная Воля”, але культурніцкія артыкулы ў гэтай газэце мяне заўжды прываблівалі. Таму вельмі шкада, што ўлады гэтак зь ёй абыходзяцца. Зрэшты, у іх на гэта ёсьць прычыны, ва ўладаў: там ці ня ў кожным артыкуле пішацца пра тое, які дрэнны Лукашэнка. Канечне, з “Народнай Волі” людзі атрымлівалі такую інфармацыю, якой не прачытаеш у дзяржаўных газэтах!”

(Дзяўчына: ) “А я гэтай газэты ніколі не чытала. Таму проста ня ведаю, што вам адказаць!”

(Другая дзяўчына: ) “І я ніколі не чытала. Таму таксама нічога не магу сказаць з гэтае нагоды. Мабыць, у “Белпошты” ёсьць нейкія свае прычыны”.

(Спадар: ) “А я чытаў, і, між іншым, ёсьць шмат цікавага ў гэтай газэце! Таму я вельмі адмоўна стаўлюся да таго, што выдалілі гэтую газэту з каталёгу. Як гэта: адно чытаць мусяць, а другое — ня мусяць! Гэта вельмі дрэнна! Я вельмі адмоўна стаўлюся да такіх рэчаў”.

(Хлопец: ) “Зь “Белпоштай”, мне здаецца, усё зразумела! Я думаю, што “Белпошта” не па нейкіх там камэрцыйных прычынах выкрэсьлівае з каталёгаў “Народную Волю” і “Салідарнасьць”. Я мяркую, што гэта палітычнае рашэньне”.

(Дзяўчына: ) “Я лічу, што гэта няправільна, што апазыцыйныя газэты мусяць існаваць. Бо ў нас жа вольная дзяржава, дэмакратычная. Быццам бы”.

(Спадар: ) “Адмоўна стаўлюся, шкада. Ну, тады будзем у Барыса Хамайды купляць!”

(Карэспандэнтка: ) “Тут, на вуліцы Леніна, каля дому №28, Барыс Хамайда стала распаўсюджвае розныя незалежныя выданьні. Скажыце, спадар Барыс, як вы ставіцеся да таго, што “Белпошта” адмаўляецца распаўсюджваць “Народную Волю “ ня толькі цераз шапікі, але і па падпісцы? І наколькі гэтая газэта запатрабаваная, паводле вашых назіраньняў?”

(Хамайда: ) “Калі меркаваць па колькасьці тых, хто да мяне зьвяртаецца, то шмат хто ёй цікавіцца. Людзі нават гавораць, што самі згодныя быць “паштальёнамі”! Калі я неяк прывёз зь Менску некалькі соцень асобнікаў “Народнай назэты”, то ў мяне яе забіралі дзясяткамі — людзі гаварылі, што будуць раздаваць яе сваім знаёмым і гэтак далей! Вось і вырашэньне праблемы! Каб толькі дасылаць яе ў Віцебск, то не я адзін ужо распаўсюджваў бы гэтую газэту! Трэба неяк вырашаць гэтае пытаньне!”

Гл. таксама • Ці выжыве “Народная Воля”? • “Народная Воля” і “Салідарнасьць” выдаленыя з падпіснога каталёгу
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG