Вядома, што ў дачыненьні да шэрагу асобаў візавыя санкцыі Эўразьвязу ўжо дзейнічаюць. Забарона на ўезд у краіны Эўразьвязу тычыцца Віктара Шэймана, Юры Сівакова, Уладзіміра Навумава, Зьмітра Паўлічэнкі, якіх падазраюць у датычнасьці да зьнікненьня вядомых апазыцыйных дзеячаў. Апроч іх, у гэты сьпіс патрапіла старшыня Цэнтарвыбаркаму Беларусі Лідзія Ярмошына як адказная за фальшаваньне парлямэнцкіх выбараў і рэфэрэндуму 17 кастрычніка 2004 году. Патрапіў у чорны сьпіс таксама камандзір менскага АМАПу Юры Падабед, якога вінавацяць у разгоне мірных акцыяў пратэсту.
Аднак праваабаронцы лічаць, што гэты сьпіс надта кароткі. Гаворыць вядомы менскі праваабаронца Гары Паганяйла:
(Паганяйла: ) “Мы хацелі б пашырыць кола службовых асобаў, на якіх можна было б распаўсюдзіць візавыя абмежаваньні. У прыватнасьці, на судзьдзяў, пракурораў, высокапастаўленых супрацоўнікаў міліцыі, якія прымаюць незаконныя рашэньні наконт мірных дэманстрацыяў, падвяргаюць грамадзянаў вялізным штрафам альбо адміністратыўным арыштам”.
Напрыканцы верасьня Эўрапарлямант прыняў адмысловую рэзалюцыю, у якой былі агучаныя пляны распачаць працэдуру ўнясеньня прадстаўнікоў беларускага рэжыму, адказных за перасьлед журналістаў, апазыцыйных дзяячоў, прадстаўнікоў нацыянальных меншасьцяў і г.д., у сьпіс асобаў, на якіх пашыраецца візавая забарона. Як вынікае з дакумэнту, эўрапейскія краіны выказалі намер зьвярнуць асаблівую ўвагу на праваабарончыя праблемы ў Беларусі. У рэзалюцыі, напрыклад, гаварылася, што заміж выпраўленьня сытуацыі ў сфэры правоў чалавека, адбываецца яе далейшае пагаршэньне. Гаворыць барысаўскі праваабаронца Ігар Леднік:
(Леднік: ) “Для праваабаронцаў вельмі важна, каб наша праца, праца праваабаронцаў, не была марнай. Гэта, як я лічу, можа быць толькі тады, калі тыя, хто сёньня парушае закон, будуць ведаць пра будучую адказнасьць. Калі мы будзем змагацца толькі ў сваёй краіне, гэта вельмі цяжкая справа. І я лічу, што тыя краіны, дзе павага да правоў чалавека вышэй, яны павінны будуць ацэньваць і дзеяньні тых памагатых рэжыму, якія робяць ціск на палітыкаў, на незалежныя СМІ. І яны будуць усё рабіць, каб у дачыненьні да гэтых асобаў распаўсюдзіўся мэханізм візавых абмежаваньняў. У такім узаемадзеяньні з заходнімі краінамі значна палепшыцца сытуацыя з правамі чалавека і ў нашай краіне”.
На думку праваабаронцы Ігара Ледніка, візавыя абмежаваньні павінны тычыцца найперш асобаў, датычных да перасьледу незалежных мас-мэдыяў, у прыватнасьці, газэты “Народная воля”. Праваабаронца Гары Паганяйла мяркуе, што ініцыятыва будзе мець плён:
(Паганяйла: ) “Па-першае, гэтыя асобы будуць ведаць, што іх дзеяньні фіксуюцца. На іх дзеяньні ёсьць хаця б нейкая рэакцыя міжнароднай супольнасьці. З другога боку, калі “прыйдуць нашы ў горад”, можна будзе прад’явіць да гэтых асобаў і больш сур’ёзны рахунак”.