(Зьміцер Падбярэскі: ) “Скардзімся мы, скардзімся на няразьвітасьць айчыннага музычнага рынку, а насамрэч справа паціху ідзе сабе, не зважаючы на тыя скаргі. Хутка споўніцца дзесяць гадоў, як на музычным рынку краіны зьявілася новая рэкард-кампанія “БМА group”. Дзясяткі выдадзеных альбомаў з запісамі беларускіх выканаўцаў, мноства канцэртаў — гэта толькі адзін з тых паказчыкаў, якія вызначаюць плён дзейнасьці кампаніі. Для юбілейнай гутаркі час яшчэ будзе, аднак апошнія анонсы “БМА group” прыцягваюць безумоўную ўвагу. І таму цалкам невыпадковае зьяўленьне ў студыі Беларускай Свабоды лідэра кампаніі Віталя Супрановіча. Дзень добры, Віталь — дарэчы, як цяпер трэба да цябе зьвяртацца: спадар прэзыдэнт, спадар старшыня, спадар дырэктар?”
(Віталь Супрановіч: ) “Як правіла, кожны зьвяртаецца, як жадае. Але такіх гучных пасадаў у нас няма, бо нашая арганізацыя аб’ядноўвае каля дзесяці чалавек. І зусім выпадкова адбылося так, што я зрабіўся кіраўніком гэтай суполкі”.
(Падбярэскі: ) “Прызнайся, што з таго, што задумвалася на самым пачатку, атрымалася зьдзейсьніць, а што пакуль застаецца на ўзроўні мараў?”
(Супрановіч: ) “Пакуль збольшага ўсе тыя задумкі, якія мы плянавалі, як правіла, адбываліся. Канечне, пэўны адбітак наклала тое, што цяпер канцэрты пэўных гуртоў нельга праводзіць на вялікіх пляцоўках, бо заўсёды дзейнасьць Беларускай музычнай альтэрнатывы базавалася на тым, каб рабіць нешта такое, чаго раней не было. Можна згадаць і першы тыражны беларускі кампакт-дыск “Вольныя танцы. Слухай сваё”, і першы канцэрт беларускіх гуртоў у Лядовым палацы Менску. На жаль, цяпер такая сытуацыя, што зрабіць наступны крок наперад пакуль не выпадае”.
(Падбярэскі: ) “Салідная рэкард-кампанія мусі мець уласную студыю гуказапісу, сетку фірмовых крамаў. Што гэтаму перашкаджае “БМА group”?”
(Супрановіч: ) “Справа ў тым, што Беларуская музычная альтэрнатыва — гэта больш грамадзкая арганізацыя, якая ініцыюе нейкія праекты. Калі мы праводзім канцэрты, мы супрацоўнічаем з канцэртнымі арганізацыямі, калі выдаем дыскі, таксама маем супрацоўніцтва зь нейкімі іншымі структурамі. “БМА” — гэта наўрад ці рэкард-кампанія, бо рэкард-кампаніі — гэта такія, якія маюць студыі і запісваюць альбомы. “БМА” ня мае такой студыі, і калі нам трэба нешта запісаць, мы зьвяртаемся да паслугаў ужо існуючых фірмаў. Таксама нейкіх уласных гандлёвых крамаў мы ня маем, а супрацоўнічаем з большасьцю музычных крамаў, якія існуюць у гэтай краіне”.
(Падбярэскі: ) “Віталь! Некалькі сэрыяў выданьняў “БМА group”, кшталту “Вольныя танцы”, “Гард лайф — гэві м’юзык”, архіўная сэрыя — гэта ўсё залічваецца, безумоўна, у актыў. А што новага можна чакаць ад вас у якасьці разьвіцьця гэтага дастаткова арыгінальнага што для Беларусі кірунку?”
(Супрановіч: ) “У сэрыі “Беларускі музычны архіў” мы плянуем зрабіць такую невялікую падсэрыю, некалькі такіх дыскаў, у якіх будуць сабраныя творы на вершы вядомых беларускіх паэтаў — як Ларыса Геніюш. Калі мы пачалі над гэтым працаваць, адразу ўзьнікла думка пра дыск зь песьнямі на вершы Ўладзімера Караткевіча. Мы паспрабуем сябе ў кніжнай справе. Цяпер нарэшце дапісаная кніга, якая будзе называцца “222 альбомы беларускага року”. Мяркуецца, што пад канец гэтага году гэтая кніга ўжо мусіць выйсьці”.
(Падбярэскі: ) “Як у вас наагул будуюцца дачыненьні з афіцыёзам? Вы хоць калі-нікалі перасякаецеся, апрача канцэртных арганізацыяў, зь дзяржаўнымі культурнымі структурамі?”
(Супрановіч: ) “Мелася на ўвазе пра супольныя нейкія рэчы?”
(Падбярэскі: ) “Ну так! Ажыцьцявіць разам нешта, скажам, зь Міністэрствам культуры…”
(Супрановіч: ) “На больш нізкім узроўні мы, канечне, супрацоўнічаем. Калі мы, напрыклад, выдавалі дыск Міхася Забэйды-Суміцкага, мы зьвярталіся ў Архіў беларускай літаратуры, бралі там нейкія матэрыялы, у Нацыянальную бібліятэку. Але на ўзроўні Міністэрства культуры… Я думаю, што нам напэўна няма сэнсу туды зьвяртацца, бо ўсё ж такі большасьць музыкаў, зь якімі мы супрацоўнічаем, наўрад ці знойдуць падтрымку ў Міністэрстве культуры”.
(Падбярэскі: ) “Віталь! Калі шчыра: які мусіць быць наклад сярэдняй вядомасьці беларускай рок-групы, якая сьпявае на беларускай мове, каб гэты наклад фінансава быў апраўданы? Я разумею, што пытаньне гэтае крыху па-за тактам, але ж нейкія сярэднія паказчыкі існуюць?”
(Супрановіч: ) “Да кожнага праекту трэба падыходзіць асобна, таму што для кожнага альбому існуюць свае вельмі розныя часам выдаткі. У ідэале трэба прадаць некалькі тысяч кампакт-дыскаў, каб у выніку ўсе выдаткі акупіліся. Але мінімальны наклад, зь якім мы звычайна працуем, — гэта тысяча штук. У большасьці выпадкаў распаўсюд гэтых дыскаў, прынамсі, дазваляе пакрыць выдаткі музыкаў на запіс”.
(Падбярэскі: ) “Добра! Тады якія з вашых выданьняў ты можаш назваць найбольш пасьпяховымі, і ня толькі лічачы на фінансавыя паказчыкі?”
(Супрановіч: ) “Цяжка сказаць, што карысталася найбольшым попытам. Напэўна, трыб’ют гурта “NRM” — “Віза NRM”. Можна сказаць і пра непасьпяховы праект — гэта, як мне падаецца, рэп-зборнік “Пасадзіў Dead рэпку”. На жаль, публіка ня вельмі добра ўспрыняла тое, што мы выдалі гэты зборнік, хаця палова ягонага накладу таксама прадалася. Тым ня менш, дзякуючы гэтаму зборніку, напрыклад, “Нестандартны варыянт” засьпяваў па-беларуску ўпершыню. Кожны наш альбом я ўжо лічу пасьпяховым, калі мы яго выдалі. І неістотна, меў ён камэрцыйны посьпех ці не, але важна, што ён выйшаў, што мы засьведчылі сваю прысутнасьць, што гэты запіс ужо нідзе ня згубіцца, што ён ужо ёсьць на дысках”.
(Падбярэскі: ) “БМА” працуе пераважна з выканаўцамі рок-музыкі. А чаму ў вас не атрымліваецца супрацоўніцтва з айчыннымі выканаўцамі музыкі папулярнай, канкрэтна — папсы?”
(Супрановіч: ) “Справа ў тым, што мы ў першую чаргу стараемся працаваць зь беларускамоўнымі музыкамі. З музыкамі тымі, якім, можа быць, неабходная нашая дапамога і якія б самі былі зацікаўленыя ў супрацоўніцтве з намі. Большасьць жа эстрадных выканаўцаў падтрымліваецца дзяржавай, таму наўрад ці ім патрэбная нашая дапамога. Акрамя таго, з гэтых выканаўцаў мала хто пастаянна сьпявае па-беларуску, пастаянна карыстаюцца гэтай мовай. На жаль, тут няма такога жаданьня ні зь іхнага боку, ні з нашага, хаця, напрыклад, з гуртом “Палац” мы супрацоўнічаем. Нядаўна да дзесяцігодзьдзя калектыву мы выдалі першы іх альбом “Фольк-мадэрн”, які выйшаў у 1995 годзе. Хаця гэта таксама можна назваць папсой”.
(Падбярэскі: ) “А што адносна музыкаў, якія працуюць у іншых кірунках — джазу, музыкі акадэмічнай, опэрнай? Гэта што — усё загадзя некамэрцыйныя для вас праекты, пад якія сапраўды трэба шукаць фінансаваньне?”
(Супрановіч: ) “Не, з такой музыкай мы таксама працуем. Згадаю названую вышэй сэрыю “Беларускі музычны архіў”. У дачыненьні да яе мы супрацоўнічаем зь Віктарам Скорабагатавым — той жа дыск Міхася Забэйды-Суміцкага, дыск Міколы Равенскага. Цяпер вось рыхтуецца альбом Міхала Клеафаса Агінскага. У першую чаргу ў гэтых вось праектах нас цікавіць беларускі кантэкст. Што да джазавых выканаўцаў… Тут, цалкам магчыма, у першую чаргу дзейнічаюць асабістыя нейкія прыхільнасьці, бо мне, канечне, больш за ўсё падабаецца такая альтэрнатыўная рок-музыка, а выканаўцы гэтага кірунку таксама вельмі рэдка зьвяртаюцца да нас з прапановамі. Можа быць, калі б гэтыя прапановы былі, мы нешта паспрабавалі б зрабіць”.
(Падбярэскі: ) “Ну і нарэшце, Віталь: як ты ставісься да інфармацыі пра тое, што павінна адрадзіцца “Рок-каранацыя”?”
(Супрановіч: ) “Пакуль складана сказаць, чым усё гэта скончыцца. Бо першыя думкі арганізатараў пра пашырэньне фармату… Разумею, ім трэба пашырыць гэтыя рамкі дзеля таго, каб мерапрыемства было больш цікавае. Але, мне здаецца, яно можа з гэтага толькі згубіць, бо, робячы яго для ўсіх, яго можна зрабіць ні для каго. Мы з такімі выпадкамі ўжо сустракаліся, і, канечне, да гэтага варта падыходзіць асьцярожна, хаця ва ўсім сьвеце, як мы ведаем, падобныя прэміі — яны рознастылёвыя, прадстаўляюць розныя жанры, кірункі. Але любы рух наперад, які адбываецца, я лічу, што гэта — добра”.
(Падбярэскі: ) “Я нагадаю, што ўдзельнікам чарговага выданьня праграмы “Па-за тактам” быў Віталь Супрановіч, папраўдзе — і прэзыдэнт, і старшыня, і дырэктар выдавецкай рэкард-кампаніі “БМА group”. Дзякуй, Віталь, за гутарку, і посьпехаў разам з новымі выданьнямі!”
У перадачы прагучалі фрагмэнты песень “Паветраны шар” у выкананьні групы “Нестандартны варыянт” і Лявона Вольскага і “Катуй-ратуй” у выкананьні групы “J_Морс” — абедзьве з альбому “Віза NRM”, выданьне “БМА group”.