Яшчэ пятнаццаць год таму беларусы і ўкраінцы жылі ў адной дзяржаве, мелі аднолькавую сыстэму ўлады і вырашалі вельмі падобныя палітычныя, эканамічныя і моўныя праблемы. Але за паўтара дзесяцігодзьдзя шляхі колішніх саюзных рэспублік разышліся. У Кіеве і Менску вельмі па-рознаму ўзяліся пераадольваць новыя цяжкасьці, якія паўсталі пасьля таго, як распаўся Савецкі Саюз і рэспублікі сталі незалежнымі. У нашай пошце апошніх тыдняў па-ранейшаму нямала лістоў з развагамі пра тое, чаму стала магчымай “аранжавая” рэвалюцыя ва Ўкраіне, і ці выкарыстае ўкраінскі досьвед Беларусь.
Фрагмэнт ліста на гэтую тэму ад Алеся Астапенкі з Кіева:
“Беларусы самі вінаваты ў тым, што ў іх адбываецца. Як можна было дапусьціць, каб людзей, якія размаўляюць на сваёй роднай мове, называлі нацыяналістамі? Сёньня дапамагаць Аляксандру Лукашэнку — гэта замінаць разьвіцьцю Беларусі. У прэзыдэнцкія выбары з Лукашэнкам гуляць нельга. У Менску неабходны кіеўскі варыянт — толькі тады будуць сумленныя выбары, у выніку якіх другім прэзыдэнтам Беларусі стане Зянон Пазьняк — лідэр і сіла народу. А Мілінкевіч — гэта стаўленік Масквы, асуджаны на паразу”.
У Беларусі, спадар Астапенка, будзе беларускі варыянт зьмены ўлады — і наўрад ці ён паўторыць сцэнар украінскай “аранжавай” рэвалюцыі. У гэтых дзьвюх краінах за мінулыя пятнаццаць год склаліся зусім розныя сыстэмы ўлады. Тыя магчымасьці, якія мела дэмакратычная апазыцыя ў Кіеве ў 2004 годзе, не параўнаць з умовамі, у якіх дзейнічаюць дэмакратычныя сілы ў Менску. Што да асобы Аляксандра Мілінкевіча, то кандыдатам у прэзыдэнты ад аб’яднанай апазыцыі ён абраны на Кангрэсе дэмсілаў у выніку справядлівых выбараў. Ягонымі канкурэнтамі былі амаль усе найбольш значныя лідэры дэмакратычнага руху Беларусі.
Наступны кароткі ліст даслаў нам Павал Юшкевіч зь Віцебску:
“Я быў вельмі ўсьцешаны тым, што ў Менску ўсё ж удалося правесьці Кангрэс дэмакратычных сілаў і абраць там адзінага кандыдата ад аб’яднанай апазыцыі. Віншую з гэтай падзеяй усю дэмакратычную грамадзкасьць і тых, хто прагне пераменаў. Таксама я далучаю свой голас за тое, каб “Нямецкая хваля” вяшчала на Беларусь па-беларуску, а не па-расейску”.
Наш слухач Уладзіслаў Мальчыкаў з пасёлку Бярозаўка Лідзкага раёну ў сваім лісьце на “Свабоду” разважае пра вытокі карупцыі і спосабы змаганьня з гэтай зьявай:
“Усе палітыкі падчас выбараў абяцаюць спыніць карупцыю. На гэтай хвалі стаў прэзыдэнтам і Лукашэнка. А інструмэнтам змаганьня з карупцыяй робіцца больш жорсткае заканадаўства. Але любы разумны чалавек вам скажа, што забароны прыводзяць да супрацьлеглых вынікаў. Узмоцніце адказнасьць — і карупцыя стане больш схаванай, і ў яе будзе ўцягнутая большая колькасьць адказных асобаў. Да таго ж, і той, хто бярэ хабар, і той, хто дае, пачынаюць моцна нэрвавацца, уявіўшы адказнасьць, якая ім пагражае ў выпадку правалу. Асабліва калі зьменіцца палітычная сытуацыя ў краіне.
Забароны, такім чынам, працуюць на рэжым, бо робяць чыноўнікаў павязанымі. А хто спрабуе быць сумленным — таго звальняюць. Выйсьце — у легалізацыі карупцыі. Першым жа вынікам стане зьмяншэньне коштаў на, так бы мовіць, “паслугі” чыноўнікаў. Другім — вызваленьне з турмаў значнай колькасьці зьняволеных; трэцім — празрыстасьць эканомікі”.
Падобным радыкальным спосабам, спадар Мальчыкаў, супрацьстаяць карупцыі не спрабавала яшчэ ніводная краіна сьвету. Праўда, ёсьць некаторыя дзяржавы ў экватарыяльнай Афрыцы і ў Цэнтральнай Азіі, дзе карупцыя хоць і не легалізаваная фармальна, але набыла такі размах, што дзяржаўныя пасады прадаюцца і купляюцца амаль адкрыта, а ў кошт гэтых пасадаў загадзя закладваецца хабар, які ў будучыні будзе браць чыноўнік. Хаос у эканоміцы і дзяржаўным кіраваньні, маральная дэградацыя, сацыяльная няроўнасьць — вось што нясе з сабой прадажнасьць чыноўніцкага апарату.
Наступны ліст ад Леаніда Асьцярожнага з Магілёва. Слухач піша:
“Беларуская Свабода для мяне стала промнем, вялікім пражэктарам у нашай інфармацыйнай цемры. Дзяржаўнае тэлебачаньне і радыё я рэдка ўключаю: паглядзеўшы ды паслухаўшы іх, хочацца памыцца, нібы цябе аблілі брудам. Такое ўражаньне, нібы іх не выхоўвалі, нібы яны не атрымлівалі адукацыю, а вырасьлі недзе ў жывёлагадоўчым памяшканьні. Многія нашы людзі ўсё разумеюць, але кажуць так: “Абы не было вайны!” Але ж, паважаныя суайчыньнікі, мы перажываем трагедыю, яшчэ больш небясьпечную, чым вайна. Зьніжэньне маральнасьці і духоўнасьці, а зь імі — панаваньне п’янства, наркаманіі ды іншага… Падняць эканоміку можна за 5—10 гадоў. А каб падняць мараль і духоўнасьць, спатрэбіцца не адно пакаленьне. Гэтая навала разбурыла многія дзяржавы, у тым ліку і Савецкі Саюз”.
Спадар Леанід называе ў лісьце і сваё сапраўднае прозьвішча, але просіць не агучваць яго ў эфіры. Ён паведамляе, што ягоныя дзеці працуюць у дзяржаўных органах, і ў выпадку, калі сапраўднае прозьвішча прагучыць па “Свабодзе”, у іх могуць быць непрыемнасьці.
У вашым лісьце, спадар Леанід, няма нічога, за што магло б быць сорамна альбо непрыемна любому законапаслухмянаму грамадзяніну — нават у такой аўтарытарнай краіне, як Беларусь. Але адначасова ваш страх, вашы апасеньні таксама зразумелыя і блізкія ўсім, хто жыве ў Беларусі. Разважаюць людзі прыблізна так: “Вядома, ніякага парушэньня закону ў гэтым няма, крытыкаваць уладу і грамадзкія норавы нікому не забараняецца, гэта і Канстытуцыя дазваляе. Але ж як бы чаго ня выйшла…” Пакуль у масавай сьвядомасьці жыве гэты страх, і пакуль гэты страх небеспадстаўны — да таго часу наўрад ці выпадае спадзявацца і на якія-небудзь істотныя зрухі ў грамадзкай маралі, і на масавыя палітычныя пратэсты ў дзяржаве.
21 кастрычніка Радыё Свабода паведамляла пра канфлікт паміж рабочымі магілёўскага прадпрыемства “Тыфлос”, дзе працуюць інваліды, якія страцілі зрок, і адміністрацыяй. 19 кастрычніка чацьвёра рабочых, не задаволеных нізкім узроўнем зарплаты, высокімі працоўнымі нормамі і недахопам увагі да інвалідаў з боку чыноўнікаў, правялі страйк. Пра наступныя падзеі, якія адбываліся на заводзе, група рабочых напісала ў сваім лісьце. Падпісалі ліст, у прыватнасьці, Філімончыкава, Чунаеў, Землякоў, Дзівакоў, Фадзееў, Дзенісенка, Дамброўскі ды іншыя (усяго 30 подпісаў). Вось невялікі фрагмэнт ліста:
“Чацьвёра інвалідаў страйкавалі таму, што ня мелі грошай нават на хлеб. У адказ кіраўніцтва пазбавіла іх прэміі, дало вымовы і пагражае звальненьнем. Бедныя людзі зь ліцейнага цэху працуюць у дзьве зьмены, зарабляюць на хлеб сумленнай працай, у цэху са шкоднымі ўмовамі, з кепскай вэнтыляцый. Чаму мы, працуючы па 15 гадзін і ў выходныя, беручы працу на дом, зарабляем усяго 90 тысяч беларускіх рублёў? Мы ня можам заставацца рабамі. Кіраўніцтва перагледзела нормы выпрацоўкі, значна павялічыла іх і адначасова зьнізіла расцэнкі. Атрымалася: хто шмат працуе — мала атрымлівае. Гэта поўная дыскрымінацыя інвалідаў. Людзі падзеленыя на белых і чорных. Ніхто не выбірае лёс — усе мы пад Богам. І нашы дзеці не павінны жабраваць, прасіць міласьціну. А нам нашы кіраўнікі кажуць: “Цярпіце, а інакш, калі будзеце скардзіцца, ваша прадпрыемства ўвогуле зачыняць. І будзеце тады жабраваць, як сьляпыя ў Маскве”.
У лісьце апісана тыповая працоўная спрэчка паміж работнікамі і адміністрацыяй. Дзеля таго, каб вырашаць такія спрэчкі, знаходзіць кампрамісы, дасягаць паразуменьня і выпрацоўваць агульнапрымальную калектыўную дамову, на прадпрыемствах існуюць прафсаюзы. Але аб ролі прафсаюзнай суполкі ў гэтым канфлікце аўтары вялікага ліста не згадалі ні словам. Чаму? Ці таму, што прафсаюз на заводзе увогуле бязьдзейнічае? Ці, можа, таму, што прафсаюзныя начальнікі паслухмяна выконваюць усе распараджэньні адміністрацыі? У любым выпадку, рабочыя самі, аб’яднаўшыся, могуць склікаць сход, выслухаць кіраўніцтва, калі трэба — пераабраць свой прафсаюзны актыў, выбраўшы тых людзей, якім давяраюць і якія будуць адстойваць іхныя правы.
Дзякуй усім, хто знайшоў час для ліста на “Свабоду”. Пішыце. Чакаем новых допісаў. Праграма “Паштовая скрынка 111” выходзіць у эфір кожную сераду і нядзелю. Аўтару можна пісаць на адрас zdankov_rs@tut.by