Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кітай можа застацца без вады


Сьвятлана Курс, Прага Кітайскія чыноўнікі засьцерагаюць, што краіне пагражае сур''ёзная нястача вады ў самай блізкай будучыні. Праблема вады часткова ўзьнікла з-за эканамічнага росту, які суправаджаўся няўвагай да экалягічных праблемаў.

Самая вялікая рака сьвету – Янцзы, даўжынёю больш за 6 тысяч кілямэтраў, яна коціць з Тыбэцкага плято да мора каля 900 мільярдаў тонаў вады штогод.

Апрача Янцзы ў Кітаі ёсьць сетка магутных рэкаў. Але,паводле намесьніка міністра будаўніцтва Кіў Баасіня, менавіта гэту краіну “чакае найцяжэйшы ў сьвеце водны крызіс”, калі ня будуць прынятыя кардынальныя меры. Крызіс выкліканы часткова тым, што ўлады Кітаю скіравалі ўсе сілы на бурны эканамічны рост, яўна недаацэньваючы экалягічныя наступствы такога росту.

Сто найбольшых кітайскіх гарадоў сутыкнуцца з праблемамі недахопу вады, як цяпер сутыкаюцца з праблемай яе якасьці. Вада забруджаная індустрыяльнымі, сельскагаспадарчымі й чалавечымі выкідамі. Экстэнсіўная сельская гаспадарка патрабуе няўмеркаваную колькасьць вады. Каб вырасьціць тону рысу, карыстаюць тысячу тон вады. Палеткі паліваюць сьцёкавымі водамі з высокім утрыманьнем цяжкіх мэталаў і хімікатаў. Усё больш людзей у выніку хварэюць на рак.

Канцэнтрацыя на эканамічным росьце за любы кошт прывяла да няўмелага кіраваньня прыроднымі рэсурсамі. 20% вады траціцца з-за неэфэктыўнай сыстэмы вадаправодаў, якія даюць шмат уцечак.

Пол Хэтэрынгтан, экспэрт зь Лёндансканга цэнтру водных рэсурсаў, кажа, што цяпер Кітаю неабходная разьвіцьцё прававой сыстэмы, каб спыніць забруджаньне водных рэсурсаў. На думку экспэртаў, Кітай не скарыстаўся досьведам раньняй індустрыялізацыі на Захадзе, калі забруджваньне асяродку прывяло да таго, што грамадзтва змусіла ўлады й прамыслоўцаў да экалягічнай палітыкі. Цяпер экалягічнае заканадаўства на Захадзе даволі строгае. "Irish Times" піша, што праблема Кітаю – у канцэнтрацыі ўлады, што зьніжае якасьць рашэньняў і выклікае самыя нечаканыя крызісы – ад нястачы вады да перакосаў у дэмаграфічнай палітыцы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG