Недалёка ад уваходу на Ўсходнія могілкі некалькі жанчын рознага веку разьмясьцілі кошыкі з каляровымі штучнымі кветкамі. Аднак неўзабаве падышлі міліцыянты й забаранілі продаж, кажа адна зь іх.
(Спадарыня: ) “Будзем гандляваць, бо сёньня сьвята. Я лічу так, што ў такі сьвяты дзень яны ня маюць права праганяць. Вы ведаеце, каб дзе-небудзь быў забаронены прдаж каля могілак? Я, да прыкладу, упершыню такое бачу”.
(Карэспандэнтка: ) “Чым яны вам пагражалі?”
(Спадарыня: ) “Сказалі, што выклічуць машыну. Вырабляюць што хочуць”.
Пакупнікі, якія спрабавалі набываць кветкі, паводзінамі міліцыянтаў былі незадаволеныя.
(Карэспандэнтка: ) “Патрэбны гэты гандаль ці не?”
(Спадарыня: ) “Патрэбны. Бо ў мяне ногі хворыя, я не магу туды-сюды хадзіць. А яна стаіць, я ўзяла кветачкі — і дзякуй ёй вялікі”.
(Карэспандэнтка: ) “І куды вы зараз?”
(Спадарыня: ) “Бабуля тут у мяне, з 1953 году, на магілку іду. А як жа? Сёньня ж Дзяды”.
Адначасна бесьперашкодна гандлявалі сьвечкамі, абразкамі й іншымі атрыбутамі прадстаўніцы праваслаўнай царквы. Пры гэтым, яны падкрэсьлена адмяжоўваліся ад сьвяткаваньня каталіцкіх Дзядоў.
(Спадарыня: ) “5 лістапада — памінальная Зьмітроўская субота. Таму мы тут стаім і прымаем цыдулкі, прадаем сьвечкі, нейкія сьвятынькі. Сёньня якраз Дзяды дзяржаўныя, ці якія яшчэ, дык людзі падыходзяць і так, і гэтак, і ўсе нешта набываюць”.
Паводле супрацоўнікаў могілак, сёньня сюды прыйшло нашмат больш людзей, чым у іншыя дні. Многія з наведнікаў несьлі з сабой кветкі й сьвечкі. Яны прыбіралі магілы сваякоў, а таксама наведвалі пахаваньні вядомых людзей, у тым ліку Васіля Быкава.
(Спадар: ) “Быкаў — гэта ж вялікі пісьменьнік быў, праўду пісаў пра вайну. Вось за гэта яго і крытыкавалі, што ён пісаў праўду. Я чытаў яго шмат”.
(Спадар: ) “Я не магу сказаць, што я многа чытаў Быкава, але ведаю, што гэты чалавек вельмі шанаваны ў людзей. Прычым не ва ўладаў, а ў простага народу”.
(Карэспандэнтка: ) “А вы ці адзначаеце Дзяды? Чаму вы тут сёньня?”
(Спадарыня: ) “Я прыйшла сюды, бо на гэтых могілках пахаваныя маці, бабуля і брат. Ну й наведала магілы беларускіх пісьменьнікаў, беларускіх артыстаў, бо гэтыя людзі будавалі беларускую культуру. І памяць пра іх павінна перадавацца з пакаленьня ў пакаленьне. Вось я, да прыкладу, прыйшла з унучкай. Для мяне гэта Дзяды. І няхай нашыя дзеці і ўнукі, якія растуць, добра памятаюць, што патрэбна ўшаноўваць памяць нашых продкаў. Бо ў гэтым бесконцасьць жыцьця, нашая бясконцасьць”.