“Кожны, хто прызнае Ізраіль будзе спалены ў агні гневу ісламскіх краінаў, і калі любы ісламскі лідэр прызнае сіянісцкі рэжым, гэта азначае, што ён здаўся і здрадзіў ісламскаму сьвету,”- сказаў Махмуд Ахмадзінэджад. Прэзыдэнт Ірану адкінуў магчымасьць любога кампрамісу паміж бакамі блізкаўсходняга канфлікту. “Няма сумневу -сказаў іранскі прэзыдэнт, -- што новая хваля палестынскіх атакаў сатрэ гэтую стыгму (пляму ганьбы) з аблічча ісламскага сьвету”. Ахмадзінэджад прыгадаў словы лідэра ісламскай рэвалюцыі аяталы Хамэйні, які заклікаў да поўнага зьнішчэньня Ізраілю. Прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША Шын МакКормак заявіў, што гэта толькі сьведчыць аб сапраўдных намерах Тэгэрану адносна ядзернай зброі
(МакКормак: ) "Я думаю, мы пачынаем бачыць з гэтых заяваў сапраўдныя погляды і намеры іранскага рэжыму. Па-мойму, гэта толькі паглыбляе нашу заклапочанасьць, заклапочанасьць міжнароднай супольнасьці адносна высілкаў Ірану, каб авалодаць ядзернай зброяй”.
Заява новага прэзыдэнта Ірану пацьвердзіла ранейшую пазыцыю Ахмадзінэджада, якую ён заняў ў верасьні ў часе генэральнай асамблеі ААН. Яна выразна адрозьніваецца ад пазыцыі былога прэзыдэнта - Мухамада Хатамі, які імкнуўся палепшыць адносіны з Захадам і меней асуджаў Ізраіль. “На жаль, ня першы раз мы чуем такія экстрэмальныя заявы з вуснаў іранскага кіраўніцтва. Я думаю, гэта павінна дапамагчы міжнароднай супольнасьці ўсьвядоміць, што гэта ня толькі праблема Ізраілю, але ўсяго сьвету,”- адзначыў прадстаўнік Міністэрства замежных справаў Ізраілю Марк Рэгэф. Ізраіль лічыць Іран асноўнай пагрозай для сваёй бясьпекі на Блізкім Усходзе. Міністар абароны Ізраілю Шаўл Мафаз заявіў, што Іран мае магчымасьць авалодаць ядзернай зброяй цягам некалькіх месяцаў, і трэба зрабіць неадкладныя крокі, каб прадухіліць гэта.
Гэтае пытаньне ўзьняў у часе ўчорашняй сустрэчы ў Ерусаліме са сваім расейскім калегам Сяргеем Лаўровым міністар замежных справаў Ізраілю Сыльван Шалом. Як вядома, не зважаючы на засьцярогі з боку Ізраілю, Расея пастаўляе Ірану ядзернае паліва. Ізраіль прыгразіў Тэгэрану, што ў выпадку правалу дыпляматычных высілкаў, ён можа ўжыць супраць Ірану 500 амэрыканскіх бомбаў, якія здольныя разбураць аб’екты на вялікай глыбіні.
Заклапочанасьць заявай іранскага прэзыдэнта выказалі таксама Вялікая Брытанія, Францыя, Нямеччына, якія ад імя Эўразьвязу спрабавалі дыпляматычным шляхам схіліць Іран адмовіцца ад плянаў распрацоўкі ядзернай зброі. Паводле Міністэрстваў замежных справаў Францыі і Нямеччыны, такія заявы іранскага кіраўніцтва абсалютна непрымальныя.