Адносна выказваньняў, якія падае сёньняшняя “Die Welt”, што прэзыдэнт Літвы Валдас Адамкус, ня выключае магчымасьці “нападу войскаў Лукашэнкі на маленькую суседнюю балтыйскую краіну”, у Літве адзначаюць, што В.Адамкус гэткім чынам падкрэсьліў непрадказальнасьць суседняй Беларусі, якой кіруе “апошні дыктатар у Эўропе”.
Кіраўнік камітэту ў справах НАТО Сойму Літвы Вацлаў Станкевіч заявіў з гэтай нагоды:
(Станкевіч: ) “Калі якая-небудзь краіна будзе нападаць – альбо мець пляны нападу – на Літву, яна нападзе на НАТО, таму пагроза ваеннага нападу з Беларусі – нерэальная. Апрача таго, Беларусь зьяўляецца партнэрам НАТО ў шэрагу праграмаў”.
Кіраўнік парлямэнцкага камітэту ў справах НАТО адзначыў, што дачыненьні Беларусі і Літвы не даюць падставаў меркаваць пра нейкую пагрозу:
(Станкевіч: ) “Нашыя дачыненьні – эканамічныя, культурныя – вельмі добрыя. Асабліва ў галіне эканомікі дачыненьні паляпшаюцца з кожным годам. Цяжка паверыць, што ў Беларусі хтосьці хацеў бы напасьці на Літву і тым самым нашкодзіць сваёй эканоміцы.
Што да падтрымкі дэмакратычных сілаў, то мы будзем гэта рабіць і будзем шукаць іншыя формы, каб дэмакратычныя сілы маглі разьвівацца ў самой Беларусі – гэта нармальна, для любой краіны. У тым самым часе мы падтрымліваем на эканамічным узроўні сувязі і з афіцыйнымі ўладамі Беларусі.”
Гл. таксама Журналіст "Die Welt": Літоўскі прэзыдэнт зрабіў гэтую заяву цалкам сур''ёзна Прэзыдэнт Літвы не выключае, што войска Лукашэнкі можа атакаваць Літву