Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Куды паедзе новы прэзыдэнт Польшчы?


Юры Дракахруст, Прага Першыя візыты новага кіраўніка любой краіны – яскравае сьведчаньне прыярытэтаў ягонай зьнешняй палітыкі. Вось як вызначыў парадак сваіх першых замежных візытаў Лэх Качыньскі.

(Качыньскі: ) "Кожны візыт патрабуе дамоўленасьці абодвух бакоў. Але найперш я хацеў бы наведаць Вашынгтон. Спадзяюся, што я змагу наведаць Ватыкан. Гэта важна, бо Польшча – пераважна каталіцкая нацыя. Потым – Брусэль, нашых эўрапейскіх партнэраў. І Кіеў".

Як бачым, Масква ў першай чацьвёрцы ня фігуруе.

Тым ня менш, ускосна тэма адносінаў з Расеяй будзе адным зь першасных клопатаў новага кіраўніцтва Польшчы.

Ужо пэўны час Польшча і Літва выказвалі незадавальненьне дамоўленасьцю паміж Расеяй і Нямеччынай аб пабудове газаправоду паўз дно Балтыйскага мора ў абыход тэрыторыяў гэтых краінаў. Адпаведнае пагадненьне было заключанае пры ранейшым канцлеры Нямеччыны Гэрхардзе Шрэдэры з расейскім прэзыдэнтам Уладзімерам Пуціным.

На думку Варшавы і Вільні, гэты праект мае чыста палітычную подбіўку.

Дарэчы, сёньня новы канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель, выступаючы ў Вільні, сказала, што разумее перасьцярогі Літвы наконт газаправоду і што Расея, сапраўды, “можа паспрабаваць выкарыстаць гэты праект як інструмэнт палітычнага ціску”.

Кіраўнік варшаўскага цэнтру ўсходніх дасьледаваньняў Эўгеніюш Смоляр упэўнены, што новае кіраўніцтва Польшчы будзе весьці дыялёг з Бэрлінам у гэтай праблеме.

(Смоляр: ) "Я не сумняюся, што новы ўрад зробіць абсалютна ўсё магчымае, каб прымусіць Бэрлін зразумець, што гэтае рашэньне было прынятае Нямеччынай аднабакова, насуперак практыцы Эўразьвязу. З намі не кансультаваліся. Гэта закранае ня толькі польскія эканамічныя інтарэсы, але і пачуцьцё бясьпекі".

Гл. таксама • В.Адамкус скрытыкаваў Нямеччыну за палітыку адносна афіцыйнага Менску
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG