Гэта другая справаздача Ўсясьветнага банку пра ўзровень беднасьці ў краінах Усходняй Эўропы. Маніторынг вядзецца ад часу распаду Савецкага Саюзу з мэтаю дасьледаваньня эфэктыўнасьці рэформаў, якія праводзіць у тым ліку і Ўсясьветны банк. Першы ахопліваў пэрыяд 1990—1998 гадоў, цяперашні — 1998—2003 гады. Дасьледаваньне вялося паводле ўзроўню даходаў насельніцтва, даступнасьці мэдычных, сацыяльных паслугаў, адукацыі і іншых крытэраў узроўню жыцьця.
Мяжой беднасьці (абсалютнае пазбаўленьне гэтых дабротаў) зьяўляецца даход два даляры на чалавека ў дзень. Як заяўляюць экспэрты банку, ад часу папярэдняга дасьледаваньня, 40 мільёнаў чалавек рэгіёну пакінулі гэтую мяжу беднасьці. І тэндэнцыя зьніжэньня ўзроўню беднасьці характэрная для ўсіх краінаў Усходняй Эўропы. Прычым, Беларусь зьяўляецца лідэрам сярод краінаў СНД. Аднак пакупніцкая вартасьць даляра ў Беларусі ніжэйшая, чым у іншых краінах рэгіёну. На практыцы гэта азначае, што тэарэтычны дабрабыт беларускага грамадзтва не адпавядае фактычнаму становішчу людзей. Вось як гэта пракамэнтаваў у інтэрвію “Свабодзе” прадстаўнік Усясьветнага банку ў Беларусі Вадзім Варонін:
(Варонін: ) “Калі гаворка вядзецца пра рэгуляваныя цэны, то гэта не азначае, што вы можаце набыць той жа тавар за той жа кошт, якім вызначаецца мінімальны кошык. На жаль, там дзе кошты рэгулююцца адміністрацыйна, гэта так. У гэтым зьвязку можна меркаваць, што ў цэлым рэальны ўзровень беднасьці можа апынуцца трохі вышэй”.
Паводле Ўсясьветнага банку, Беларусі таксама бракуе рэформаў у многіх галінах народнай гаспадаркі. А падвышэньне заробкаў дзеля росту дабрабыту насельніцтва можа паспрыяць росту беспрацоўя ў краіне.