Паводле зьвестак з магілёўскага прадпрыемства інвалідаў зроку “Тыфлос”, 20 кастрычніка там адбыўся страйк групы працаўнікоў, якія не задаволеныя нізкім узроўнем зарплаты, высокімі працоўнымі нормамі і недахопам увагі да інвалідаў з боку дзяржаўных органаў. Пра гэта Радыё Свабода паведаміла адна з працаўніц фабрыкі:
(Спадарыня: ) “Я інвалід 1-й групы. Званю ад усяго калектыву. У нас заробкі зьнізіліся да 90 тысяч, а працоўныя нормы дырэктар падняла ўтрая. Сёньня чатыры інваліды, цалкам сьляпыя, абвясьцілі страйк. Мы так далей трываць ня можам. Жывём у цэнтры Эўропы і гэтак пакутуем, што ня можам пракарміць нашых дзяцей. Дапамажыце!”
Галоўны інжынэр прадпрыемства “Тыфлос” Леанід Рыжанкоў, які цяпер замяшчае дырэктара, адмовіўся па тэлефоне камэнтаваць гэты канфлікт. Што да шараговых супрацоўнікаў фабрыкі, іх меркаваньні падзяліліся. Сакратарка прыёмнага пакою заявіла, што на прадпрыемстве “ўсё добра, праверкі недахопаў не знайшлі”. Але іншыя работнікі пацьвердзілі, што існуе незадаволенасьць узроўнем заробкаў і высокімі працоўнымі нормамі. Група незадаволеных інвалідаў скардзілася нават у адміністрацыю Магілёўскай вобласьці, але канфлікт гэтак і ня вырашаны. Інваліды занепакоеныя тым, што іх прадпрыемства ўвогуле могуць зачыніць і тады яны застануцца бяз працы.
Магілёўскае прадпрыемства “Тыфлос” належыць Беларускаму таварыству інвалідаў зроку. Старшыня праўленьня таварыства Алег Шэпель пацьвердзіў, што становішча на “Тыфлосе”, як і на іншых пятнаццаці прадпрыемствах, дзе працуюць беларускія сьляпыя, вельмі складанае. Праект новага закону аб ільготах прадугледжвае скасаваньне льготаў, якімі цяпер карыстаюцца прадпрыемствы інвалідаў. Калі гэты закон будзе прыняты, то цягам некалькіх месяцаў “Тыфлос” і падобныя ёй фабрыкі збанкрутуюць, лічыць Алег Шэпэль. Таму цяпер беларускія інваліды спадзяюцца на тое, што прадпрыемствам інвалідаў дадуць адмысловыя кампэнсацыі. Аднак пакуль адпаведныя дакумэнты на подпіс прэзыдэнту не патрапілі, кажа Алег Шэпель. Ён лічыць, што дапамога дзяржавы беларускім інвалідам зроку можа быць большай, каб сьляпыя не засталіся сам-насам са сваімі праблемамі.
(Шэпель: ) “Заробак можна падняць, але хто будзе ўтрымліваць сацыяльную сфэру для інвалідаў? Інтэрнаты, спартзалі, базы адпачынку? Нам жа дзяржава гэта ніяк не кампэнсуе. Тыя ж адмысловыя бібліятэкі для сьляпых? Агучаная кніга ў чатыры разы даражэй за звычайную друкаваную. З чаго, як не з прыбытку, за гэта плаціць?”
Паводле Алега Шэпеля, у краінах Эўропы таксама існуюць прадпрыемствы, на якіх працуюць інваліды зроку. Прыкладам, у Польшчы зь дзяржаўнага бюджэту прадпрыемству плацяць 600 эўра на кожнага інваліда 1-й групы ў якасьці кампэнсацыі за страты на ягоную працоўную рэабілітацыю.