Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Гэта ж немагчыма! Жывем у цэнтры Эўропы і так пакутуем...”


RFE/RL Званок на Свабоду. Водгукі слухачоў – 20 кастрычніка. Кожны дзень з 21:00 вечара да 09:00 раніцы вы можаце затэлефанаваць на менскі нумар 290-39-52 і пакінуць свой водгук на нашым аўтаадказьніку. Рэдакцыя Радыё Свабода не нясе адказнасьць за выказваньні слухачоў.

(Бартось Марыя Іванаўна, Квасоўка:) “Сёньня па тэлебачаньню я гляджу, як хваляць рост дабрабыту народу. Ці праўда гэта? Гэта няпраўда! Наадварот, прыніжаюць і зьдзекуюцца на месцах начальнікі Лукашэнкі. Ён нават мусіць і ня ведае, што тут адбываецца. Яны парвалі заяву на прыватызацыю кватэры! Тое, што тут адбываецца, – гэта проста жах! Лукашэнка ня ведае, чым Крымко Віктар Ільіч займаецца са сваёй камандай у калгасе “Октябрь” на Гарадзеншчыне. Дык адкажыце, Аляксандар Рыгоравіч, чаму тут у нас такое адбываецца?

Калі ласка, пусьціце мяне ў эфір! Як ужо надакучыла ўсё гэта цярпець!”

(Філімончык Алена Ўладзімераўна:) “Я інвалід 1-й групы. Тэлефаную ад усяго калектыву. Хачу паведаміць, што нашы заробкі зьнізіліся – 90 тысяч, а нормы нам дырэктар падняла у тры разы. Нам няма за што жыць. У нас маленькія пэнсіі. Мы шмат працуем, бярэм працу на дом. Зьвярталіся да губэрнатара. Дапамогі ніякай не атрымоўваем. Проста адбываецца дыскрымінацыя інвалідаў. Шмат працы, але ніякай аплаты. Пагражаюць зачыніць наш завод. Учора да нас прыяжджаў Алег Аляксандравіч Шэпель і паведаміў, што прэзыдэнт сказаў, што будзе закрываць наш завод. Сёньня інваліды 1-й групы, татальныя сьляпыя, абвясьцілі забастоўку, не працуюць, бо заробак 90 тысяч.

Гэта ж немагчыма! Жывем у цэнтры Эўропы і так пакутуем. Нам няма чым карміць нашых дзяцей. Дапамажыце! У горадзе Магілёве пакутуюць інваліды “ЧУП Тефлон”.

(Спадар:) “Добрай раніцы! Вялікі дзякуй вашаму сябру Дубаўцу, які расказаў сёньня пра сядзібу Гіёма Апалінэра. Гэта па-першае.

Па-другое, сёньня вас было добра чуваць толькі да 7-й раніцы. Як можна прыняць удзел у гэтым конкурсе, каб атрымаць гэты прымач? Бо часам вас зусім не чуваць на вашых хвалях”.

(Зіноўеў:) “Я жадаю задаць пытаньне Аляксандру Мілінкевічу ў суботняй праграме “Званкі на Свабоду”. І хаця ў мяне няма пытаньняў, я спадзяюся, што Аляксандар Мілінкевіч будзе тым палітыкам, які пераадолее раскол Эўропы”.

(Спадар:) “Яшчэ хацеў бы Аляксандру Мілінкевічу просьбу такую выказаць, каб ён выказваў сваё меркаваньні яшчэ па двум пытаньням.

Як ён будзе змагацца з той галечай, якая у нас існуе? Большая ж частка насельніцтва проста жыве ў галечы! Гэта вельмі важнае пытаньне. Я маю на ўвазе шматдзетныя сем’і, сталага ўзросту пэнсіянэраў, інвалідаў, інвалідаў-пэнсіянэраў.

Дадатак да гэтага пытаньня. У нас сьмяротнасьць у шмат якіх рэгіёнах занадта большая за нараджальнасьць. Чаму? Бо ёсьць гэтая галеча, і таксама мэдычнае абслугоўваньне на вельмі нізкім узроўні.

І другое, наконт гэтых коштаў. Гэта ж генацыд над нашым народам!”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG