Тры тысячы скрадзеных аўтамабіляў за год – гэта шмат ці не? Калі ўлічыць, што ў Беларусі зараз больш за 2 мільёны прыватных аўтамабіляў, то шанец адзін з тысячы быццам і невялікі. Між тым дынаміка засмучае. Прыкладам, з 2002 году прыватных аўтамабіляў у Менску паболела на 10 працэнтаў -- зараз іх амаль паўмільёна, а вось красьці легкавікі ў сталіцы сталі часьцей на 20 працэнтаў. Зараз назіраецца ўвогуле дзіўная сытуацыя – зноў, як у савецкія часы, крадуць нават старыя аўто, якім шлях толькі на звалкі. Адмыслоўцы ў міністэрстве унутраных справаў тлумачаць гэта праблемамі з пастаўкамі аўтазапчастак. Машыны, якія даўно адбегалі сваё, крадуць, каб разабраць на запчасткі і збыць гэты “мэталялом”. Прыбытак аказваецца значна большы, а рызыка мінімальная.
Якія маркі найбольш папулярныя ў злодзеяў? Калі ў 1990-х гадох часьцей ўганялі “Аўдзі-80” і вазаўскія “дзявяткі”, дык зараз у сумнеўнае лідэрства выйшаў “Фальксваген-пассат” і шчыльна за ім -- прэстыжныя францускія “Пэжо” і “Рэно”. “Джыпы” ды іншыя ўседарожнікі таксама ў групе рызыкі – ад угоншчыкаў не ўратоўвае самая сучасная сыстэма аховы.
“Калі тваё аўто “замовілі”, нічога не дапаможа”, -- дзеяньне гэтага унівэрсальнага суцяшэньня пацярпелага аўтаўладальніка праверыў на сабе вядомы беларускі кампазытар Эдуард Зарыцкі. Ягоны легкавік скралі некалі падчас канцэрту ў тэатры музычнай камэдыі. Стужка 1.
( Зарыцкі: ) “Я за клавішамі тады стаяў. Была прэм’ера маёй песьні, сьпяваў Якаў Навуменка. Пасьля канцэрту выходжу, як кажуць, у белым строі, з ключыкам на пальцы -- а ўсё, няма маёй машыны... “Дзевятка была”, у 1991 годзе лічылася як імпартная, нядаўна толькі купіў. Недзе паўгода яе шукалі, я падключыў усё, што мог, і знайшлі ў Польшчы. Прычым вярнуць было складаней, чым знайсьці. Чатыры разы яе ўжо перапрадавалі, бо ведалі, што крадзеная”.
Цікавая акалічнасьць. Як магло адбыцца , што аўтамабіль вярнулі, а злодзеяў, якія яго скралі, не знайшлі і да адказнасьці не прыцягнулі? Міліцыянты тлумачаць такі фэномэн “апэратыўным майстэрствам”. Эдуард Зарыцкі нават ведаў людзей , якія нібыта спрычыніліся да крадзяжу, але важкіх доказаў гэтага не знайшоў, вось і давялося задаволіцца толькі тым, што атрымаў сваю “дзявятку” назад. Вынік гісторыі амаль 15-ці гадовай даўніны відавочны: групоўка беларускіх аўтазлодзеяў ужо тады дзейнічала ўпэўнена, мела сувязі зь міліцыянтамі, крадзенае збывала за мяжой, не баялася замахвацца нават на аўтамабілі вядомых асобаў. У які бок адбыліся зьмены з тых часоў?
Адмыслоўцы кажуць, што сыстэма перагону і продажу крадзеных машын зараз арганізаваная куды лепш. Дзейнічае міжнародная крымінальная каапэрацыя. Зь Беларусі легкавікі перавозяць у Расею ці Эўропу, а з Эўропы, наадварот, празь Беларусь у Расею. Самы сьвежы прыклад: у верасьні ў Маскве была выкрыта групоўка злодзеяў, якая спэцыялізавалася на дарагіх аўто. Падчас ператрусу ў махляроў знайшлі мапы з маршрутамі раённых дарог , па якіх можна абмінуць пасты ДАІ і прыгнаць шыкоўныя “мэрсэдэсы” ці “лексусы” з Масквы ў Менск.
Паводле афіцыйнай статыстыцы, трэцюю частку ўгнаных у Беларусі аўтамабіляў іх былым уладальнікам не вяртаюць. Між тым апошнім часам у краіне квітнее новы від аўтазлачыннасьці. Аўтамабіль крадуць, а потым прапаноўваюць выкупіць яго за пэўную суму. Зразумела, што такія злачынствы ў зводку не трапляюць.