Аргкамітэт вызначыў асноўныя накірункі сваёй працы, сярод якіх, праваабарончы, рэдакцыйна-выдавецкі, культурніцкі, спартовы, навучальны, міжнародны і сувязяў з грамадзкасьцю. Каардынатарам аргкамітэту ўстаноўчага з’езду Моладзі БНФ, які плянуецца правесьці праз тры месяцы, абраны менскі студэнт-юрыст Алесь Каліта. На зьезьдзе абяруць і кіраўніцтва арганізацыі. У новую партыйную структуру ўвойдуць сябры БНФ да 25 гадоў.
(Каліта: ) "Гэтая арганізацыя ніякім чынам не адасобленая ад партыі, яна ідзе ўнутры партыі, але будзе больш разгалінавая праца ў тых накірунках дзейнасьці, якія цікавяць маладое пакаленьне беларусаў. З імі будзе весьціся больш актыўная праца. Таксама да працы далучацца валантэры, тыя прыхільнікі партыі, якія пакуль не хочуць уступаць у партыю, але гатовыя займацца рэальнай працай і ўдзельнічаць у адукацыйных мерапрыемствах, самастойна іх рыхтаваць, займацца вывучэньнем піяр-тэхналёгій і палітычнай адукацыяй. Не асноўным накірункам будуць вулічныя акцыі, але, безумоўна, Моладзь БНФ будзе вылучацца ў іх асобна".
Падчас Сойму партыі БНФ абмяркоўвалася дзейнасьць маладзёвай камісіі. У выніку дыскусіі была прызнана неэфэктыўнай яе праца і камісія была ліквідавана. Гэтая камісія дзейнічала цягам году па рашэньні сойму БНФ. Цяпер стварэньнем маладзёвай структуры зоймецца аргкамітэт. Паводле старшыні партыі БНФ Вінцука Вячоркі увесь склад маладзёвай камісіі перайшоў у аргкамітэт Моладзі БНФ. Фармаваньне арганізацыі супала з пачаткам палітычнай кампаніі адзінага кандыдата ў прэзыдэнты ад дэмсілаў.
(Вячорка: ) ”Тое, што стварэньне арганізацыі супадае па часе з пачаткам важнай кампаніі, гэта, зразумела, вельмі добра, таму што фронтаўская моладзь вельмі актыўная, сьвядомая і дасьведчаная і ёй самае мейсца ў гэтай кампаніі”.
Паводле кіраўніка аргкамітэту Алеся Каліты, Моладзь БНФ падтрымае справай адзінага кандыдата ад дэмсілаў Аляксандра Мілінкевіча.
(Каліта: ) "Будзем далучацца да ўсіх этапаў палітычнай кампаніі ўключна і агітацыйнай кампаніі, якая ўключае распаўсюд інфармацыі праз раздачу газэт, праз укід інфармацыйных бюлетэняў у паштовыя скрыні, абыход кватэр, агітацыю, збор подпісаў. Будзем браць удзел у мабілізацыйнай кампаніі адзінага кандыдата. Будзем займацца, далучацца да гэтага."
Лідэр партыі БНФ адзначыў, што фронтаўская моладзь вельмі актыўная, сьвядомая і дасьведчаная. Відаць у гэтым і будзе альтэрнатыва БРСМ?
Пра гэта цьвердзіць старшыня аргкамітэту Алесь Каліта. Тым часам над маладзёвай палітыкай, бачаньнем месца моладзі ў новай, дэмакратычнай Беларусі працуе кіраўніцтва партыі.
(Каліта: ) "І Малады фронт, і будучая Моладзь БНФ, і задзіночаньне беларускіх студэнтаў – гэта безумоўна альтэрнатыва БРСМ”.