16-гадовы Антон Філімонаў размаўляў са сьледчым Віктарам Фешчанкам у прысутнасьці сваёй бабулі. Тое, што, паводле экспэртызы, кроў, знойдзеная на кухоннай мэблі, належыць яму, Антон успрыняў як недарэчнасьць сьледзтва. Ён паведаміў Радыё Свабода:
(Антон: ) “Ізноў тая ж сытуацыя… Ізноў вяртаецца той кашмар… Я ня бачу, каб сьледзтва зрушылася з гэтага пункту”.
Журналістку Вераніку Чаркасаву забілі раніцай 20 кастрычніка мінулага году ва ўласнай кватэры, калі яна зьбіралася на працу. Забойца наносіў ёй удары нажом, пакуль не зламалася лязо. Ручку ад нажа як рэчавы доказ забойца забраў з сабой.
Сын журналісткі Антон і айчым Уладзімер Мялешка знайшлі цела позна ўвечары. Яны самі выклікалі “хуткую” і міліцыю. Потым сьледзтва іх прызнала падазраванымі ў справе. Іх некалькі разоў выклікалі на допыты.
У выніку перажытага стрэсу Антон нават трапіў у шпіталь. Сваякі хлопчыка неаднойчы заяўлялі, што сьледзтва траціць час на пошукі доказаў віны Антона. Нарэшце, з сына і айчыма Веранікі Чаркасавай зьнялі статус падазраваных. Уладзімер Мялешка лічыць, што вынікі экспэртызы невыпадкова зьявіліся толькі цяпер, напярэдадні гадавіны з дня сьмерці Веранікі.
(Мялешка: ) “У сьнежні сьледчы Чумачэнка прапанаваў перапісаць першы пратакол, спаслаўшыся на тое, што малады сьледчы нешта там “нахамутаў”. І наагул, нібыта начальству непрыемна чытаць рукапісны пратакол. Гэтак жа абышліся і з панятымі. У выніку, як я памятаю, зьявіўся новы пункт. Гэта дало магчымасьць, калі аналізаваць сытуацыю, займацца потым фальсыфікацыяй і замяніць нават тую зброю, якую скарысталі для забойства Веранікі”.
Маці журналісткі Дзіяна Чаркасава лічыць, што сьледзтва змарнавала час, каб знайсьці забойцу яе дачкі.
(Чаркасава:) “Ня ведаю… Не магу сказаць, што тут нешта новае. На жаль, ніякіх вынікаў станоўчых няма. Сьледчы просіць прабачэньня, кажа, што працуюць і будуць працаваць. Але пакуль што нічога няма”.
Антон Філімонаў праходзіць у справе як сьведка. Яго адпусьцілі дадому. Сьледчы Віктар Фешчанка запэўніў маці Веранікі Дзіяну Чаркасаву, што сьледзтва справы не спыняе і адпрацоўвае ўсе вэрсіі.