На візыт Юрыя Еханурава ў афіцыйнага Менску асаблівы разьлік: ён мае падрыхтаваць сустрэчу лідэраў Украіны і Беларусі Віктара Юшчанкі і Аляксандра Лукашэнкі, пра што тыя дамовіліся на саміце СНД у Казані. Беларускія ўлады разьлічвалі, што такая сустрэча адбудзецца ўжо ў найбліжэйшыя месяцы. Але Юры Еханураў прывёз ад Віктара Юшчанкі прапанову сустрэцца зь беларускім кіраўніком бліжэй да 20-годзьдзя аварыі на ЧАЭС — 26 красавіка наступнага году.
Прымаючы сёньня ўкраінскага госьця, А.Лукашэнка заявіў, што яго задавальняе тэндэнцыя, якая складваецца ў адносінах дзьвюх краін у галіне палітыкі і дыпляматыі, ды зазначыў, што калі яна захаваецца, то ўсе пытаньні двухбаковых адносінаў будуць вырашаныя. А.Лукашэнка пры гэтым сказаў, што беларускі ўрад гатовы іх вырашыць, але праблема ў падыходах украінскага боку.
Ці не найбольш у адносінах зь Беларусьсю Ўкраіну цікавіць адно пытаньне: калі беларускім парлямэнтам будзе ратыфікаваная дамова аб узаемнай мяжы, падпісаная дзесяць гадоў таму? Зь сярэдзіны 1990-х афіцыйны Менск выкарыстоўвае гэтую дамову для ціску на Кіеў. І калі сёньня ўкраінскія журналісты спыталі ў спадара Сідорскага пра гэтую ратыфікацыю, той ніяк не адказаў на пытаньне. Адкладваючы ратыфікацыю дамовы пра мяжу, Беларусь такім чынам дамагаецца вяртаньня доўгу на 134 мільёнаў даляраў, які склаўся на пачатку 1990-х у гандлі паміж беларускімі і ўкраінскімі прадпрыемствамі. Новы ўкраінскі прэм’ер Юры Еханураў сёньня выклаў сваю пазыцыю па гэтым спрэчным пытаньні:
(Еханураў: ) “З пункту гледжаньня ўкраінскага боку, у нас няма міждзяржаўных даўгоў, у нас ёсьць даўгі, якія склаліся паміж карпарацыямі. Гэта карпаратыўныя даўгі. Мы іх абмяркоўвалі, і тыя прапановы, якія даў Сяргей Сідорскі, яны абсалютна канструктыўныя. І мы будзем менавіта ў гэтым ключы працаваць”.
Сяргей Сідорскі патлумачыў, што доўг плянуецца вяртаць таварамі і паслугамі ўкраінскіх прадпрыемстваў.
Беларускі прэм’ер Сяргей Сідорскі гэтак адказаў на пытаньне пра адносіны да Ўкраіны пасьля аранжавай рэвалюцыі:
(Сідорскі: ) “Мы заўсёды вельмі ўважліва ставімся да падзеяў ва Ўкраіне, з павагай да выбару ўкраінскага народу”.
Спадар Сідорскі зазначыў, што ніякіх непаразуменьняў падчас перамоваў не было, прэм’еры дамовіліся асабіста кантактаваць раз на квартал. Галоўным дасягненьнем двухбаковых адносінаў быў названы рост у паўтара разу таваразвароту паміж дзьвюма краінамі, які назіраецца сёлета. Па выніках году, як чакаецца, ён складзе паўтара мільярда даляраў. Юры Еханураў у сваю чаргу зазначыў, што Ўкраіна зацікаўленая ў выкарыстаньні Беларусьсю ўкраінскіх партоў і шляхоў зносін, у тым ліку Дняпра, у продажы беларускім спажыўцам украінскай электраэнэргіі.