(Карэспандэнт: ) “Год таму быў рэфэрэндум, які ліквідаваў канстытуцыйныя абмежаваньні ў справе тэрміну знаходжаньня на пасадзе прэзыдэнта. Скажыце, як вы галасавалі летась і як бы прагаласавалі цяпер?”
(Хлопец: ) “Быў супраць. Цяпер стаўлюся прынамсі нэўтральна. Пакуль яшчэ ня вырашыў. Шмат чаго ёсьць добрага, але пэўнасьці няма”.
(Дзяўчына: ) “Я таксама галасавала супраць і цяпер так лічу. На маю думку, павінен быць іншы чалавек”.
(Спадар: ) “Супраць. Заўсёды супраць. Гэта абсалютна няправільна. Народ павінен выказвацца ўрэшце”.
(Спадар: ) “Ні я, ні мае сябры, ні сябры маіх сяброў ніколі не галасавалі “за”. Ня ведаю, чаму так адбываецца”.
(Спадарыня: ) “Мінулы раз я галасавала нэўтральна, а цяпер бы прагаласавала “за”. Я бачу, што цяпер усё надзейна”.
(Дзяўчына: ) “Я летась не галасавала. Калі б галасавала цяпер, то галасавала б “супраць”. Таму, што я не лічу гэтае жаданьне слушным”.
(Дзяўчына: ) “Я галасавала “супраць” і цяпер бы прагаласавала б таксама. Таму што я не падтрымліваю палітыку нашага прэзыдэнта”.
(Пэнсіянэрка: ) “Я за яго галасавала і цяпер буду галасаваць. Мне гэты чалавек падабаецца”.
(Спадарыня: ) “Летась галасавала “супраць” і цяпер бы таксама. Мы жывем ня так добра, і думаю, што з гэтым прэзыдэнтам ня стала лепш”.
(Пэнсіянэрка: ) “Я лічу, што варта прагаласаваць “за”. Мне здаецца, мы сталі лепей жыць, чым раней”.
(Спадар: ) “Мая думка не зьмянілася — “супраць”. Няма альтэрнатывы для кагосьці іншага”.
(Пэнсіянэр: ) “Так жа, як і год таму — “супраць”. Навошта мяняць Канстытуцыю, якую толькі што прынялі?”
(Спадар: ) “Я галасаваў “супраць”, таму што ён парушыў прынцып знаходжаньня на пасадзе цягам двух тэрмінаў. А цяпер буду галасаваць за Мілінкевіча”.
(Спадар: ) “Я галасаваў “за” і цяпер буду так жа галасаваць. Падабаецца стабільнасьць і хочацца, каб так было і надалей”.
(Спадар: ) “На рэфэрэндуме я галасаваў “супраць”, бо я супраць зьменаў у Канстытуцыі. І ўвогуле супраць таго, каб Аляксандар Рыгоравіч зноў застаўся пры ўладзе. І цяпер бы прагаласаваў так сама”.
(Студэнтка: ) “Я галасавала “супраць”. Я жыву ня ў Менску, а тут толькі вучуся. У Менску ўсё робіцца, а аддаленыя раёны закінутыя — Гарадзенская і Берасьцейская вобласьці. Цяпер бы прагаласавала дакладна гэтак сама”.
(Спадар: ) “Аднолькава. Як галасаваў, так і буду галасаваць. Наагул, ня трэба сядзець больш за два тэрміны — любому чалавеку. Ён, відаць, стаміўся”.
Гл. таксама Сёньня – гадавіна рэфэрэндуму А.Лукашэнкі