(Карэспандэнтка: ) “Ці варта Аляксандру Лукашэнку балятавацца на трэці тэрмін, альбо мусіць быць нейкі іншы кандыдат?”
(Спадарыня: ) “А чаму не? Калі чалавек лічыць сябе здольным працягваць абраную палітыку, то чаму не?”
(Спадар: ) “Я лічу, што Лукашэнка мае права быць прэзыдэнтам, бо я лічу, што горш, калі прэзыдэнт будзе заўжды мяняцца. Бо частыя зьмены, гэта ня вельмі добра”.
(Спадар: ) “Патрэбны іншы кандыдат, але я супраць рэвалюцыяў. Я лічу, што ўсялякія зьмены павінныя быць добра падрыхтаваныя, бо непадрыхтаванасьць можа выклікаць непажаданыя наступствы”.

(Спадар: ) “А чаму б і не? Хачу сказаць, што па вялікаму рахунку ўсе задаволеныя. Асабліва людзі сталага веку, студэнты, пэнсіянэры. Заробак стабільны, пэнсію й стыпэндыю атрымоўваюць своечасова. А новая мятла па-новаму мяце”.
(Юначка: ) “Я не змагу каго-небудзь назваць, але я лічу, што павінны быць нейкі іншы кандыдат. Таму што ва ўсіх дэмакратычных краінах сьвету ў Канстытуцыях занатавана, што прэзыдэнт мусіць абірацца толькі два разы. І для мяне гэта азначае прысутнасьць дэмакратыі краіны”.
(Юнак: ) “Я нікога ня бачу. Усё, як гаворыцца, устаялася, а зьмены прадугледжваюць нейкі перадзел. А тут напэўна ўсё ужо падзелена – адзін усё падзяліў”.
(Юначка: ) “Я думаю, што трэба, каб быў нейкі выбар у людзей. Можа й гэты хай удзельнічае, але іншыя людзі патрэбныя”.
(Юнак: ) “На трэці тэрмін ня варта. А кандыдата ня ведаю, бо нікога не паказваюць, усіх заціскаюць. Ня бачу кандыдата, бо ня ведаю яго, але іншага хацеў бы”.
(Юначка: ) “Прозьвішча не магу сказаць. Але наш прэзыдэнт ня мае права ісьці на трэці тэрмін. Ён ужо шмат зрабіў і ягоны патэнцыял за два тэрміны вычарпаны. Я лічу. Што ў Беларусі дастаткова годных людзей, каб займаць гэтую пасаду”.