Беларускі КДБ карэктуе свой імідж. Цяпер ведамства рыхтуе кнігу па сваёй гісторыі, якая будзе мець рэпрэзэнтацыйны характар. Як паведамляюць у аддзеле сувязяў з грамадзкасьцю КДБ, курыруе падрыхтоўку выданьня намесьнік старшыні КДБ Беларусі Васіль Дземянцей, а працуе над кнігай калектыў дасьледчыкаў, прозьвішчы якіх не паведамляюцца.
Таксама на паляпшэньне іміджу КДБ будуць працаваць новыя экскурсійныя маршруты, зьвязаныя зь дзейнасьцю службаў дзяржаўнай бясьпекі Беларусі ў розныя пэрыяды. Найлепшым з маршрутаў лічыцца той, які зьвязаны з жыцьцём заснавальніка ВЧК Фелікс Дзяржынскага. У КДБ кажуць, што музэйны комплекс “Дзяржынава” на радзіме “жалезнага Фелікс” ужо наведалі больш за 100 тысяч экскурсантаў.
Як будуць успрынятыя спробы скарэктаваць імідж КДБ у беларускім грамадзтве? Праваабаронца Сяргей Аніська ня лічыць Фелікс Дзяржынскага той гістарычнай постацьцю, на прыкладзе якой трэба выхоўваць новыя пакаленьні беларусаў. Спадар Аніська згадвае, як яго, маладога супрацоўніка вайсковай контравыведкі, разам з калегамі прывозілі ў музэй Дзяржынскага.
(Аніська: ) “Кожны чэкіст нават у мой час ведаў, прыкладам, што Фелікс Дзяржынскі ў дзяцінстве са стрэльбы альбо выпадкова, альбо яшчэ як, застрэліў сваю родную сястру. Мы ўсе пра гэта ведалі, і таму ўсе тыя казкі, якія нам расказвалі ў музэі Дзяржынава, мы прапускалі праз свае веды”.
Паводле Сяргея Аніські, дзейнасьць ВЧК у Беларусі ў 1920-я гады дастаткова не вывучаная, а тое, што вядома, часта замоўчваецца. Між тым, спрошчаная і ідэалізаваная гісторыя не дае магчымасьці дакладна асэнсаваць мінулае і зрабіць высновы на будучыню, лічыць Сяргей Аніська.
Вядучы беларускі дасьледчык гісторыі рэпрэсіяў 1930—1940-х гадоў Ігар Кузьняцоў заяўляе, што ня бачыць, каб цяперашні КДБ спрабаваў адкрыць самыя складаныя старонкі сваёй гісторыі. Гісторык нагадвае, што нават праўда пра Курапаты дагэтуль хаваецца ад грамадзтва. “У Курапатах знойдзеныя пахаваньні больш як 30 тысяч забітых людзей, але КДБ прызнала, што мае толькі два прозьвішчы забітых. І ніякага сьледзтва не вядзе, і архіваў сваіх не раскрывае”, — сьцьвярджае дасьледчык.
(Кузьняцоў: ) “Я пэсымістычна настроены, бо ня бачу рэальных крокаў, якія прадэманстравалі б, што пачалося вывучэньне гістарычнай праўды пра гэты пэрыяд, публікацыі носяць фрагмэнтарны характар, сыстэмных дасьледаваньняў няма, кандыдацкіх працаў няма, гістарычная навука стаіць на месцы, працуюць асобныя дасьледчыкі, і тыя працуюць не галосна, а ў паўзакрытым рэжыме”.
Шэраг грамадзкіх арганізацыяў Беларусі, у тым ліку камітэт “Курапаты” другі год праводзяць грамадзкія слуханьні пра праблемах масавых рэпрэсіяў у Беларусі. Аднак вынікі гэтых слуханьняў не трапляюць у дзяржаўныя мэдыі. 13 кастрычніка прадстаўнікі арганізацыяў-удзельніц слуханьняў вырашылі працягнуць слуханьні і ў 2006 годзе. Плянуецца абмеркаваць праблемы рэпрэсіяў асобных нацыянальных меншасьцяў і дысыдэнцкі рух у Беларусі.