Сябра незарэгістраванай моладзевай арганізацыі Мікіта Сасім, адзін з арганізатараў акцыі салідарнасьці, паведаміў Радыё Свабода, што напярэдадні акцыі ідзе інтэнсіўная праца. Сам ён тры дні адседзеў у спэцпрыёмніку-разьмеркавальніку за тое, што скінуў з даху будынку побач з КДБ улёткі з заклікам удзельнічаць у акцыі.
(Сасім: ) “У часе распаўсюду інфармацыі некалькіх чалавек затрымалі. Людзей затрымліваюць, складаюць пратаколы і адбіраюць тую частку друкаванай прадукцыі, якую знайшлі. Як адзін з арганізатараў акцыі, я вельмі разьлічваю, што людзі, якія атрымалі ўлёткі і ведаюць пра акцыю, падтрымаюць яе і возьмуць у ёй удзел”.
Каардынатар “Хартыі’97” Зьміцер Бандарэнка мяркуе, што ў акцыі будзе ўдзельнічаць каля 5% насельніцтва краіны.
(Бандарэнка: ) “Я думаю, што пра гэтую акцыю даведаюцца недзе 20% насельніцтва Беларусі, а 5% возьмуць удзел. На жаль, амаль усе дэмакратычныя газэты зачынены. На сёньняшні дзень апазыцыя ня мае электронных сродкаў масавай інфармацыі. Але тут інфармацыя распаўсюджваецца ад чалавека да чалавека”.
У акцыі возьмуць удзел вядомыя пісьменьнікі і дзеячы культуры.
Апазыцыйныя палітыкі, якіх міжнародныя праваабарончыя арганізацыі прызналі палітвязьнямі, таксама падтрымаюць акцыю. Мікола Статкевіч у Баранавічах адбывае пакараньне за арганізацыю вулічных дэманстрацый 18 і 19 кастрычніка супраць фальсыфікацыі вынікаў выбараў і рэфэрэндуму. Ён паведаміў Радыё Свабода, што будзе ўдзельнічаць у акцыі салідарнасьці, нягледзячы на тое, што а 8-й вечара мусіць быць у інтэрнаце спэцкамэндатуры.
(Статкевіч: ) “У нядзелю а 8-й вечара я паспрабую ўзяць удзел у гэтай акцыі. Выключу сьвятло ў сваім пакоі. Спадзяюся пераканаць сваіх суседзяў, што гэта зрабіць неабходна. На жаль, запаліць сьвечку не дазволена правіламі ўнутранага распарадку. Нельга туды прыносіць і мабільныя тэлефоны. Думаю, што нейкае выйсьце мы прыдумаем”.
Такая акцыя салідарнасьці ўпершыню праводзіцца ў Беларусі. Арганізатары акцыі паведамілі, што не разьлічваюць адразу на вялікую колькасьць удзельнікаў. Яны спадзяюцца, што акцыя стане першым крокам на шляху пераадоленьня страху ў грамадзтве.
Падобныя акцыі раней праводзіліся ў розных краінах. Звычайна заклікаюць выключыць сьвятло ў кватэрах на знак спачуваньня сем’ям загінулых у часе буйных тэрактаў альбо катаклізмаў. Але акцыі салідарнасьці з выключэньнем сьвятла і запальваньнем сьвечак праводзіліся там, дзе было супрацьстаяньне ўлады і грамадзтва — так было ў Чылі, у Польшчы і ў Чэхаславаччыне. Арганізатары акцыі 16 кастрычніка запэўнілі Радыё Свабода, што будуць выкарыстоўваць досьвед барацьбы з таталітарнымі рэжымамі іншых краінаў былога сацыялістычнага блёку. Плянуецца праводзіць акцыі штомесяц 16 чысла.
Зьнешнія спасылкі: www.solidarity16.org/bel